Старонка 87
◀ / 330 ▶
ся „ток“ и „пуня“. Ашчэ трэба схадзіць у гумно. Сена сохня на гумне. В. Старына. Гунька, і, ж.—попона. Каня накрый гунькаю. В. Старына. Гупель, гупля, м.—губа. Падбіў свой гупяль. Ужо расчыніў свае гуплі. В. Крамяні, Пух. р. Гура (гурба), ы, ж.—сугроб. Каля самаі хаты наваліла цэлаю гуру сьнегу. Залез у гурбу й ня вылязьці. В. Старына. Гурт, у, м.—собрание живых предметов, толпа. Ён адзін гуляя, ў гурт ня хоча йці. У гурця вясялей. В. Старына. Гуртам, прс.—толпой, совместно. Усе гуртам ік наваляцца на'днаго, дык і рады ня даць. В. Старына. Гусак, а, м.—1) гусь самец. Гусак пастаянна йдзе папераду.—2) детская игра. Дзеці гуляюць на вуліцы ў гусака. В. Старына. Гуска, і, ж.—водяная лилия белая (Nymphaea alba L). Дастань мне гуску. С. Навасёлкі, Пух. р. (Пр. Бурбалка, 2 знач.). Густавата, прс.—густовато. Пшаніца пасеяна густавата. В. Старына. Густы, прм. (скар. густ)—густой. Густы крупнік. Авёс троха густ пасеян. В. Старына. Густыш, ў, м.—гуща. У гаршку на дне самы густыш астоўся. Густышу ня пакінулі мне. В. Старына. Гусь, і ж.—гусиня. Гусь хацела ўкусіць міне. З выраю прылёцялі гусі. В. Старына. Гусьцей, прс. в. ст.—гуще. Трэ'бала гусьцей варыць кашу, ато рэдкая. В. Старына. Гусьцейшы, прм.—более густой. Тут трава лепшая, гусьцейшая. В. Старына. Гусьці, дзс.—гудеть. Нешта ік пачало гусьці ў гумне,—дык уцёк. В. Старына. Гусянё, няці, н.—гусёнок. Гусянё крычыць. В. Старына. Гутарка, і, ж.—разговор, беседа. Мужчыны разьвялі гутарку. В. Старына. Гутарыць, дзс.—беседовать. Сабраліся ўсе ў хату ды гутараць сабе. В. Слонішча, Шацк. р. Гу-та-та, выкл.—при качаньи детей. Гу-та-та! малень-ка-га!.. В. Старына. Гушкалка, і, ж.—качель, устраиваемая обыкн. на балке в гумне или на дереве; состоит из веревок и доски или корыта. Хлопцы з дзеўкамі пашлі на гушкалку. В. Старына. Гушкалкі, лак, мн.—трясина на болоте. На гушкалках чуць ня залілася карова. С. Амельна, Пух. р. Гушкаць,-цца, дзс. качать,-ться на качелях, в люльке. Хадзім гушкацца. Памаленьку гушкай дзіця. В. Старына. Гушкі, выкл.—при качаньи детей на ногах, на качелях или в люльке. Гу-ў-шкі! гу-ў-шкі! В. Старына. Гушча, ы, ж.—сваренная ячменная крупа. Мала сягодні наварылі гушчы. В. Запярыньне, Пух. р. Гушчэр, у, м., гушчэча, ы, ж.—лесная чаща. Залез у леся ў самы гушчэр, чуць назад выбіўся. От дзе гушчэча—аж ня пралезьці! В. Старына. Гыля, выкл.—окрик на гусей. Гыля куды! Каб вы паўдыхалі! В. Старына. Гырканіна, ы, ж.—свара, брань. Бабы паднялі гырканіну. В. Крамяні, Пух. р. Гыркаць, дзс.—огрызацца. Яму скажы па людзку, а ён ік гыркня. В. Старына. Гэблік, а, м.—рубанок. Трэба гэблікам пагладзіць дошку. В. Старына. Гэмзаць, дзс.—говорить в нос, гнусавить. Гэмзая сам сабе ў нос. В. Вострава, Сьміл. р. (Пр. Гамзаць). Гэнам, прс.—вот так. Ціпер, гэнам, ня такі сьвет стоў, каб табе дарам рабілі. М. Сьмілавічы, Сьміл. р. Гэны, гэсты, прм.=літ. гэты—этот. Гэнаму чалавеку ня вер. М. Сьмілавічы, Сьміл. р. Гэсты п'яніца чаго толька ня наробіць. Х. Пяскі, Сьміл. р. Гэтак, прс.—этак. Чаго ты гэтак лупісься? В. Раўнапольле, Сьміл. р. (Пр. Етак).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 330 ▶