Вараньнё, я, н. зб. — вороньё. Вараньня чоршта наляцела. В. Старына. Варатня, і, ж. — одна половинка дверей от гумна или ворот от двора. У пуні аччынілася варатня. В. Матарова. Варвары, аў, мн. — Варварин день, 4 декабря по ст. ст. Варвары ночы ўварвалі. Прык. В. Старына. Варволь, ю, м.—ворвань. Трэба купіць варволю, на боты. В. Старына. Варота, рот, мн. — ворота. Рашчыніліся варота. В. Старына. Варочацца, дзс.—поворачиваться с боку на бок лежа. Ляжы спакойна, ня варочайся. В. Старына. Варочаць,-цца, дзс.—1) возвращать, -ться. Ня трэ'бала яго варочаць, хай-ба сабе йшоў.—2) переворачивать. Бабы варочаюць сена. В. Старына. Варстат, у, м.—столярный станок. На варстаце лепяй сталяраваць. В. Старына. Варт, скар. прм.—достоин. Пагледзь на сібе: чаму ты стоў варт? В. Старына. Варта, ы, ж. — стража, караул. Варта на начлезя паснула, дык усе коні былі ў шкодзя. Па сяле ходзіць варта. В. Старына. Варта, прс.—стоит. Ня варта з дужым біцца, а з багатым судзіцца. В. Лядцо, Пух. р. Вартаваць, дзс. — сторожить. Сягоньня мая чарга вартаваць. В. Старына. Вартасьць, і, ж.—достоинство. Ета ня мая ніякаі вартасьці. В. Старына. Вартаўнік, а, м.—сторож, караульщик. От вартаўнік: сам сьпіць, а коні недзьдзя ходзяць. В. Старына. Варушыць,-цца, дзс. — ворошить, шевелить,-ся. На гумне варушыў сена. Варушыся ты жывей! В. Старына. Варха, і, ж.—гл. Арха. Купілі варху. В. Жораўкі, Сьміл. р. Варыва, а, н.—заквашенные на зиму овощи: капуста и бураки. Сяголята ў нас свайго будзя на зіму варыва. В. Старына. Варыўня, і, ж. (пам. варывенька) — кладовка для квашеных овощей. Трэба агледзіць на зіму варыўню. Увесь будынак пагарэў, толька варывенька засталася. В. Старына. Варэнік, а, м. — вареник с маком. На купальля нарабілі варэнікаў. В. Старына. Дайця мне варэніка, дык я сьпяю вам праз Каленіка. Прыгаворка. В. Дайнава, Пух. р. (Пр. Галдун). Варэньне, я, н. — 1) варенье. Зварылі вішнёвага варэньня.—2) приготовление пищи. Мусіць ня дачакацца твайго варэньня. В. Старына. Вар'ят, а, м. — помешанный, сумасбродный, злой мужчина; служит бранным. Што ты робіш, вар'ят ты! В. Старына. Вар'ятка, і, ж.—сумасбродная, злая женщина; служ. бран. Во дзе вар'ятка, што яна вырабляя. В. Старына. Васілёк, лька, м. — василёк синий (Centaurea Cyanus L.). У жыці нарвалі васількоў. В. Крамяні, Пух. р. Васкавіца, ы, ж.—напиток, приготовленный из воска. Выпі васкавіцы, дык і жывот пярасьціхня балець. С. Амельна, Пух. р. Васпан (ласк. васпанечку) — при обращении: ваша милость (ваше панства). А што, васпан, парабляяш? Як маясься, васпанячку? В. Старына. Вастрог, у, м.—тюрьма, острог. Яму ня страшан і вастрог. В. Старына. Вастрожнік, а, м.—острожник. З вастрожнікаў людзей ужо ня будзя. В. Старына. Вастрыня, і, ж.—острота в инструментах. Вот вастрыня еты нож! В. Старына. Вата, ы, ж.—кроме общего значения сетка в виде трёхгранной пирамиды; рыбу в неё загоняют особой длинной палкой. Возьмям вату ды пойдам лавіць рыбу. С. Амельна, Пух. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁