Бэкаць, дзс.—неумело читать, складывая буквы в слоги. Бэкая сабе пад нос, і ніхто яго ня разьбярэ. В. Старына.
Бэлька, і, ж.—гл. Балка.
Бэнься, я, н.—внебрачное дитя. Круцілася яна с хлопцамі, пакуль ня дабыла сабе бэнься. В. Раўнапольле, Сміл. р.
Бэрсаць, дзс.—нечисто, спеша жать. Якоя яе жніво: бэрсая ды й толька. В. Старына.
Бэсьціць, дзс.—бесчестить. Рабі, рабі етак: хай бэсьцяць людзі. В. Старына.
Бяга, і, ж.—бег. Так конь дужы, але на бягу ня гадзіцца. В. Старына.
Бягай,—пов. накл. от гл. бегчы. Бягай сюды. сынку! В. Заболоцьце, Сміл. р.
Бягом, прс.—бегом. Бягом пабег, аж ня згледзяць яго В. Старына.
Бягучы, прм.—бежащий, бегающий. Бягучага воўка ногі кормяць. Прык. С. Дукора, Сміл. р.
Бяда, ы, ж.—1) беда, несчастье. Бяда бяды шукая. Прык. В. Старына. Бяды ня чапай, дык яна цібе ня зачэпіць. Прык. С. Дукора Сміл. р. Ня то бяда, што адна,—а што дзьве. Прык. Х. Самін, Пух. р. То ня бяда, што не п'ецца вада. Прык. Х. Самін, Пух. р. Лепяй хлеб есьці з вадою, чым булку з бядою. Прык. В. Дойнава. Пух. р. Чужая бяда —людзям за вясельля. Прык. Чужую бяду—рукамі разьвяду. Прык. С. Амельна, Пух. р.—2) двуколка. Вунь нейкі шляхцюк паехаў на бядзе. В. Старына.
Бядзёлы, прм.—крепкий. Гэтыя сані йшчэ бядзёлыя. В. Слопітча, Шацк. р.
Бяднота, ы, ж.—1) сильная бедность. Вот дзе бяднота: картоплі й тае німа.—2) в собират. см. —голь. Кругом жыве адна бяднота. В. Старына.
Бязбожнік, а, м.—безбожник. І Мікола ўжо стаў за бязбожніка: у бога ня верыць. В. Старына.
Бязглузды, прм.—глуповатый. Ат нейкі бязглузды еты Хведар: ніколі роўна баразны ня прагоніць. В. Старына.
Бяз дай прычыны (рацы)—без вины, напрасно. Ці ета-ж добра: аблаяць чалавека бяз дай прычыны?! Нашто абгаваруваць чалавека бяз дай рацы? В. Старына.
Бяздноўе, я, н.—бездна. Кінаўся ў бяздноўя—і прапоў. В. Заболоцьце, Сьміл. р.
Бяздольны, прм.—несчастный. Якая яна бяздольная ўрадзілася! В. Старына.
Бязмальна, бяз мала, прс.—без малого. Бязьмальна ўвесь хлеб вышаў. Сена будзя без мала пудоў сотка. В. Старына.
Бязрыб'е, я, н.—отсутствие рыбы. На бязрыб'і і рак рыба. Прык. В. Старына.
Бязутрыму, прс.—безудержу. Захварэў малы: бяззутрыму на двор гоніць ды гоніць. В. Старына.
Бязьдзетны, прм.—бездетный. І бязьдетнаму ня добра быць і з дзецьмі клопат. В. Старына.
Бязьлюдзьдзе, я, н.—безлюдье. На бязьлюдзьдзі й дзяк чалавек. В. Старына.
Бязьмен, а, м.—безмен. Бязьмен цягнё ўсяго на пуд. На бязьмен атважым. В. Старына.
Бялет, у, м. (пам. бялецік)—билет. Далі яму воўчы бялет. Маленькі бялецік. В. Старына.
Бялізна, ы, ж.—бельё Нашылі шмат бялізны. В. Старына.
Бяліць, дзс.—1) производить побелку. К сьвяту белім хату й печ.—2) заправлять пищу молоком. Ня бялі шмат крупніку.—3) выполаскивать и высушивать на траве при солнце новое полотно. Бабы панесьлі бяліць палатно. В. Старына.
Бялок, бялка, м.—белок. Жаўток есьць, а бялка ня любіць. В. Старына.
Бялюга, і, ж.—белуга (рыба) (Huso). Бялюга злавіла пяшкура. В. Жораўкі, Сьміл. р.
Бялюсенькі, бялюткі, прм.—белёхонький. Паркаль ік вымыўся дык такі бялюткі стоў! Плацьця бялюсянькая. В. Старына.
77 👁