Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Будоўля 37 Бурбаліць. Будоўля, i, ж.—постройка. Паставіў новаю будоўлю. В. Старина. Будынак, нку, м.—строение. Будынак пагарэў, a скаціну выратавалі. В. Старина. Будыніна, ы, Jitf.—одна постройка, строение. Будыніна так i стаіць раскрытая. В. Старина. Буза, ы, ж.—сорняки в зерне. У сем*1 шмат бузы. Авёс чысты— німа бузы. В. Старина. Бузаваць,-цца, дзс.—мять, портить одежду. Нашто бузуяш адзежу? Валяяцца, бузуяцца новая шапка. В. Старина. Бузаваць,-цца, две.—1) сердиться. Чаго ты там крычыш, чаго бузуясься?—2) шалить. Бузуюце па хаця малыя. В. Слопішча, Шацк. р. Бузіна, й, ж.—бузина чорная (Sambucus nigra L). Зрабіў з бузіны стрэльбачкаў. B. Раўнапольле Сьміл. p. Буй, я, м.—открытое место, подверженное буйному (буй) ветру. Хата стаіць на самум буі. В. Старина. Букас, а, м.—бекас. Букас ужо крычыць. В. Дукоршчина, Сьміл.р. Букацца, дзс. (зак. букнуцць)—стукаться лбами. Баранчыкі букаюцца. В. Старина. Буква, ы, ж. (русізм)—буква. Наўчыўся складаць буквы. Буквар, а, м.(русізм)—букварь. Пярайшоў увесь буквар. В. Старина Буквіна, ы, ж. (русізм) — адна буква. Асталася ашчэ адна буквіна выўчыць. В. Старина. Букі, мн. (дзіцячае)—означает желание букацца. Ну, зрабі букі— букі! В. Старина. Букса, ы, ж.—втулка. Выкінулася с каляса букса. В. Старина. Буланы, при.—светлогнедой, буланый. Купіў буланага жарэбчыка. В. Старина. Булдавешка, i, ж.—набалдашник; толстая палка с головкой. Папоў нейкаю булдавешку ды б*ецца. В. Старина. Бул£н, у, л*.—бульон. Дайця булёну. Пайдзі к Лявону.)Кирт. 3 мясам зварылі булёну. В. Старина. Бульб(м)а, ы, ж.—картофель (Solanum tuberosum L.) Урадзіла добрая бульба. Насыпал! два паграб§ бульмы. В. Турэц, Смы.р. (Пр. Картопля). Бульбіна, ы, ж.—картофелина. На бульбіня нагарэў вялікі гарэлік. В. Раўнапольм, Сьміл. p. Бул ьбянік, y, м.—картофельные стебли. Ужо бульмянік павёў на бульмі. В. Крамяни Пух. p. Булькаць, дзе.—булькать. Вада сабе булькая па маленьку. В. Старина. Бунаваць, дзс.—бранить, шуметь на кого. Дзядзька бунуя на братаніча. В. Слопішча, Шацк. р. Бунтаваць,-цца, дзс.—1) бунтовать, -ться. Бунтуюцца салдаты, хочуць, каб цёра ня было.—2) мешать, сбивать с толку. Ня бунтуй яму, хай кажа, як ведая сам. В. Ста? рина. Бунтаўшчык, £, л*.—бунтарь. Ого! ета-ж ён першы бунТаўшчык на еяле. В. Старина. Бура, ы, ж.—буря. Узьнялася вялікая бура. В. Старина. Бурак, а, м. (мн. бурака)—красная столовая свёкла Beta vulgaris L.) Ня ўдаліся сяголята буракё., Чырвоны, 1к бурак. Бурак£~-пасекліся дуракё. Приговорка. В. Старина. Бураке, оў, мн.—борщ. На полудзянь будуць бураке й з затаўкаю. В. Старина. Буралом, у. м.—валежник после бури. Назьбіроў вазок бу рал ом у. В. Старина. Бурачнік, у, м.—1) листья от свёклы. Наламала сьвіньям бурачніку. В. Старина.—2) темно-красного цвета квас от свёклы. С кадушкі выцяк увесь бурачнік. В. Старина. Бурбаліць, дзс. безас.—о воде,— вздыматься пузырямі. Ну й ышчз-ж будзя большы дождж, ба вёльма бурбаліць вада ў лужынах. В. Раўнапольле, Сьмьл. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўкі, лявону.)кйрт
2 👁
 ◀  / 330  ▶