Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
У той час, як спачатку галоўным нагграмкам дзейнасці ў галіне рэгіянальнай лексікаграфіі была падрыхтоўка «краёвых» слоўнікаў, якія адлюстроўвалі лексіку тагачасных адміністрацыйных акруг (складаліся з 10—12 раёнаў), пазней прыйшлі да высновы, што ёсць сэнс рыхтаваць таксама i слоўнікі асобных раёнаў. Укладанне акруговых слоўнікаў бьгао немагчымае без удзелу ў гэтай рабоце вялікай колькасці людзей (што не заўсёды атрымлівалася арганізаваць зусім якасна), a меншыя слоўнікі маглі рыхтаваць невялікія калектывы, нават асобныя выканаўцы. Найболын дасканала выкананыя працы Інбелкульт быў гатовы друкаваць. Да ліку такіх прац належаў падрыхтаваны на працяіу 1927 г. настаўнікам Навасёлкаўскай школы Пухавіцкага раёна Мікалаем Шатэрнікам (1890—1934) «Краёвы слоўнік Чэрвенынчыны», які налічваў каля 9 тысяч слоў. Народжаны ў вёсцы Старына былога Ігуменскага павета (цяпер Чэрвеньскі раён), выцускнік Смілавіцкай царкоўнапрыходскай школы i Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1914), M. Шатэрнік працаваў у розных школах на Міншчыне: у Смілавічах, Чэрвені, у вёсцы Ляды Чэрвеньскага раёна, у вёсках Дукора i Навасёлкі Пухавіцкага раёна. Добрае веданне мясцовай лексікі, а таксама агульная захопленасць тагачасным размахам краязнаўчай работы дазволіла яму падрыхтаваць слоўнік, які хоць i грунтаваўся пераважна на запісах у в. Старына, быў няпоўньш (што аўтар сам усведамляў), аднак быў выканананы на высокім навуковым узроўні. Супрацоўнікі камісіі жывой беларускай мовы М. Байкоў i Б. Эпімах-Шыпіла аддалі належнае «дыялекталагічнай правільнасці» зробленых M. Шатэрнікам запісаў, іх «суцэльнасці i адналітнасці». Дакладнасць выкарыстаных пры ўкладанні слоўніка запісаў зрабіла добрую паслугу пачынальніку беларускай філалогіі, акадэміку Яўхіму Карскаму, які, грунтуючыся на прыведзеных у працы ілюстрацыях, у 1930 г. ацублікаваў дыялекталагічны нарыс Чэрвеньскага раёна. Слоўнік не страціў свайго навуковага значэння i сёння. Напрыклад, на яго аснове можна зрабіць пэўныя вывады наконт таго, у якім выглядзе бытавалі ў 1920-я гг. у народнай мове некаторыя запазычаныя словы. I, вядома ж, слоўнік M. Шатэрніка каштоўны тым, што ў ім зафіксаваны як агульнанародныя словы, вядомыя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, так i багатыя россыпы народнай лексікі Чэрвеньшчыны. C лоўнік Шатэрніка можа быцьпрыдатны для сучасных карыстальнікаў беларускай мовы, якія не хочуць абмяжоўвацца «дыстыляванай» літаратурнай мовай, a імкнуцца авалодаць ёй ва ўсёй яе красе i разнастайнасці. Сяргей Запрудскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
34 👁
 ◀  / 330  ▶