Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Прадмова У 1920-я гг. беларускія мовазнаўцы найперш вырашалі практычныя заданы, якія стаялі перад імі ў сувязі з правядзеннем палітыкі беларусізацыі. I толысі пераважна пазней заняліся ўласна навуковымі даследаваннямі. Переломным у плане стаўлення да навуковых лінгвістычных штудый быў 1926-ы год, калі была праведзена Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу i азбукі. Аднак ракурсы, не арыентаваныя адзіна на вымогі культурнай або дзяржаўнай практыкі, а засяроджаныя на пастаноўцы i вырашэнні буйных навуковых задач, прысутнічалі ў лепшых беларускіх мовазнаўчых працах i раней. Д a ліку такіхузораў належала ініцыяваная Сцяпанам Некрашэвічам у 1925 г. падрыхтоўка «вялікага» слоўніка жывой беларускай мовы, якая спалучала ў сабе амбітны навуковы пафас (укладанне «поўнага» слоўніка асобнай мовы заўсёды няпростае) з вялікай карпатлівай збіральніцкай работай. Праект выконвала спецыяльна створаная ў Інстытуце беларускай культуры камісія. Адным з напрамкаў дзейнасці камісіі быў «франтальны» збор народнай лексікі, арганізаваны пры дапамозе шматлікіх тагачасных краязнаўчых арганізацый. У лютым 1926 г. C. Некрашэвіч выступіў з дакладам «Мовазнаўчая праца краязнаўчых арганізацый» на Першым усебеларускім краязнаўчым з'ездзе, дзе растлумачыў вялікае значэнне далучэння краязнаўцаў да выканання лінгвістычных задач. Планы i вынікі дзейнасці слоўнікавай камісіі, скіраваныя на збіранне лексічнага матэрыялу, не моіуць не ўражваць i сёння. Камісія пастанавіла ўкласці дзесяць краевых слоўнікаў (адлаведна з колькасцю тагачасных акруговых краязнаўчых таварыстваў), тры слоўнікі для Заходняй Беларусі i тры слоўнікі для Гомелынчыны, Смаленшчыны i Невелыпчыны. Калі па стану на люты 1926 г. слоўнікавая камісія мела каля 80 тысяч картак-слоў, выпісаных пераважна яе супрацоўнікамі з тагачаснай літараіурнай мовы, то к канпу 1927 г. картатэка слоўніка налічвала ўжо болын за 400 тысяч адзінак, пры гэтым укладзена яна была ўжо з апорай на працу вялікай колькасці людзей. Па закліку Інстыіута беларускай культуры зборам беларускіх слоў у гэты час займаліся каля 2500 чалавек! На жаль, з-за трагічных падзей 1930-х гг. гэты грандыёзны праект беларускай лінгвістыкі не быў гіжыццёўлены
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзе
40 👁
 ◀  / 330  ▶