Божая раса—росянка круглолистая (Drosera rotundifolia L). На божуй расе ўсю раньніцу блішчыць раса. В. Старына.
Божыя сьлёзкі, мн.—гвоздика картузианская (Dianthus Carthusia norum L). Сьміл. р.
Божкацца, дзс.—с усердием божиться. Нечага божкацца: усяроўна ніхто ня паверыць. В. Старына.
Бойка, і, ж.—1) драка. Сьпярша спорыліся, а пасьля дзела й да бойкі дайшло.—2) посуда для сбивания масла. Трэба купіць бойку на масла. В. Старына.
Бойкі, прм.—смелый, бойкий, развязный, живой. Бойкая дзяўчына. Бойкі хлопяц. В. Старына.
Бок, у, м.—1) сторона. У наш бок ніхто й ня заедзя. І ў той бок ня глядзіць.—2) бок (часть тела). Коля мне ў боку. Каб табе бокам вылязла маё дабро! В. Старына.
Бокам, прс.—стороною. Бокам едзь, а ня пшаніцаю. В. Старына.
Болька, і, ж.—нарыв, рана. Увесь у больках качаецца. В. Старына.
Больш, боляй, прс. в. ст.—больше. Больш ня хочу. Больш ня дам—і ня прасіця. Я боляй забыўся, ік ты ведаяш. Прык. В. Старына.
Большаць, дзс.—увеличиваться. Дзянёк пачоў большаць. Дзень большая ды большая. В. Старына.
Большы, прм.—старший. Большаму сыну будзя ток, а меншаму хата. В. Старына.
Боля, і, ж. (дзіцячае)—нарыв, рана. Пакажы, сынок, дзе ў цібе боля? В. Старына.
Бомкаць, дзс. (зак. бомкнуць)—1) издавать звук, подобный колоколу. Бомкая ў чыгун.—2) невнятно говорить. Бомкнаў нешта сабе пад нос. В. Старына.
Бондар, а, м.—бондарь. Ведама сам бондар, усякага пасудку нарабіў. В. Старына.
Бордза, прс.—быстро. Так бордза праляцеў гэты год, што й ня замецілі. В. Слопішча, Шацк. р.
Бордзы, прм.—быстрый. Ты, дзяціна, вельма бордзы! В. Слопішча, Шацк. р.
Боскі, прм.—божеский. Во то дзе боская моц! В. Старына.
Босы, прм.—босой. Зямля кажа, што босы, а неба—боты. Пр. абосы. Прык. С. Дукора, Сьміл. р.
Бот, а, м. (пам. боцік)—1) сапог. Справіў сабе новыя боты. Крэпкія боцікі.—2) в бранном смысле. Бот ты дурны, ты-ж саўсім ня тоя робіш! В. Старына. гл. Абот.
Боўдзіла, ы, м.—верзила. Боўдзіла ета дурноя зробіць што! В. Старына.
Боўкаць, дзс. (зак. боўкнуць)—говорить отрывисто, невнятно. Што ён там боўкая, гавары ты палюдзку! Боўкня слова ды маўчыць. В. Старына.
Боўтаць, дзс.—1) болтать. Ня боўтай малака.—2) мыть белье, взбалтывая его. Маці пашла боўтаць плацьця к калодзіжу. В. Старына.
Боўць, выкл.—отглагольное междом. для передачи звука при паденьи в воду. Боўць у ваду—толька й бачылі яго. В. Старына.
Бохан, а, м.—большой каравай хлеба. За полудням ізьзелі цэлы бохан хлеба. В. Старына.
Бохаць, дзс.—1) выплёскивать, лить воду. Ня бохай вады ни падлогу.—2) с жадностью есть. Бохая, ік ня ў сібе. В. Старына.
Боцікі, аў, мн.—борец синий (Aconitum Napellus L.). Дзеці нарвалі боцікаў. В. Капейна, Сьміл. р.
Бочка, і, ж.—1) посуда. Агуркё пасалілі у боцца ат сялядцоў.—2) мера=24 п. ржи=384 кг. ржи. На хлеб зысталася дзьве бочкі жыта. В. Старына.
Боязна, прс.—боязно. Аднаму ўночы не'к боязна. В. Старына.
Брава(э)рка, і, ж.—более короткая свитка; обыкновенно надевается на полушубок. Ускінь на плечы бравarку. Пашыў новаю бравэрку. В. Старына.
Бравы, прм. (русізм)—бравый. Вышла замуж за бравага, але сама нікуды ня варта. В. Лядцо, Пух. р.
Брага, і, ж.—брага. Аткарміў парсюка брагаю. В. Старына.
75 👁