гамольля, ік той жыд. В. Старына.
Багата, прс. — много. У яго сена ашчэ багата. В. Старына.
Багатая куцьця — сочельник перед новым годом. Дзеўкі будуць варажыць на багатаю куцьцю. В. Старына.
Багатнік, багач, а, м. — праздник 8 сентября. Прышоў багатнік, дык пара жыта сеяць. С. Дукора. Прышоў багач,—кідай рагач, бяры сявеньку, ды сей памаленьку. Прык. Пас. Дудраўка, Пух. р.
Багатыр, а, м. (мн. багатырэ)—богатей. Тодар багатыр: мая валоку зямлі. Багатырэ, як хочуць, так і камандаюць сялом. В. Старына.
Багатырка, і, ж.—багатейка. Багатырка, каб яе маць затлуміла, а есьць цыбулю с картопляю. В. Старына.
Багатыроў, прм. — принадлежащий богатею. Узёў замуж багатырову дачку. В. Старына.
Багацець, дзс.—богатеть. Што багацеяш, то скупеяш. Прык. В. Старына.
Багацьце, я, н.—богатство. Усяго багацьця, што хлеб да крошка сала. В. Старына.
Багна, бэгна, ы, ж.—топь на болоте. Балота адна багна. Чуць выбраўся йз бэгны. В. Старына.
Багун, у, м.—багульник болотный, издаёт одурманивающий запах (Ledum palustre L). Пахадзіў па багуну, дык аж галава закруцілася. Чуць выбіўся йз багуну. В. Старына.
Бадай,—1) чтобы. А бадай ты цяміўся с тапаром: палажыў ды ня ведаю дзе!—2) едва-ли. Бадай ці вытрымая такую боль.—3) вероятно. Бадай-што сягоньня ці ня будзя дождж. В. Старына.
Бадзіставы, прм.—батистовый, ситцевый. Купіла бадзіставаю хустку. В. Слопішча, Шацк. р.
Бадлівы, прм. — бодливый. Наша бадлівая карова, нельга й падыйці. Бадлівы бык. В. Старына.
Бадзюка, і, ж.—1) всё, что колется, имеет шипы или иглы: ветка крыжовника, суковатая палка и проч. Узёў нейкаю бадзюку ды давай ганяцца за мною.—2) употребляется, как бранное. Ах ты бадзюка, што-ж ета ты робіш! В. Старына.
Бадзяньне, я, н.—1) скитаньне, бродяжничество. Надаела яму бадзяньня па сьвеця, дык узёў ды вярнуўся дамоў.—2) тасканье без дела. Уся яго работа—бадзяньня, чорт ведая дзе й чаго. В. Старына.
Бадзяцца, дзс.—1) скитаться, бродяжничать. Ік выяхаў із дому, дык німа ведама, дзе ён бадзяяцца.—2) таскаться без дела. Гультай бадзяяцца цэлы дзень бяз дзела. В. Старына.
Бадрыцца, дзс. — бодриться. Наш стары ашчэ бадрыцца. В. Старына.
Бажанё, яці, бажанятка, і, н. — уменьш. от бог. І ня разабраць, што намулёвана: бог, бажанё ці ашчэ што. У хаця німа ні бога, ні бажанятак — усё павыносілі. В. Белае, Пух. р.
Бажніца, ы, ж.—всякий нехристианский храм, кроме еврейского. Баюся йці ў татарскаю бажніцу. В. Старына.
Бажыцца, дзс.—божиться. Што ты напрасна божысься. Маніць ды ашчэ божыцца. В. Старына.
Байбус, а, м.—высокорослый, неуклюжий и ленивый человек. Вось дзе байбус вялізны вырас! В. Вострава, Сьміл. р.
Байка, і, ж.—басня, выдумка. Кажа ён байкі дый годзя. В. Старына.
Байструк, а, м.—1) внебрачное дитя. Куліна радзіла байструка. 2) употребляется в бранном смысле вообще на ребят. Ах ты байструк, нашто ты ваду разьліў! В. Старына. (Пр. Банкарт).
Балабайка, і, ж.—балалайка. Наўчыўся йграць на балабайку. В. Старына.
80 👁