Старонка 318
◀ / 330 ▶
Часам, часамі, — порою, иногда. Трэба сена ў падстрэшнік злажыць, ато часам дождж пойдзя, дык намочыць. Усяк жывецца: часамі добра, а часамі й блага. В. Старына. Часаць, дзс. — 1) обтёсывать. Сялівей чэша бярвеньня на хату. — 2) чесать, скресть голову. Памалу ты чашы галаву мне, валасоў ня рві. — 3) быстро, старательно итти. Часоў, часоў пяшком—чуць да дому прышоў! Чэша, аж пыл курыць!—4) хоць ты яму кол на галаве чашы, — выражение применяется к упрямому человеку. Хоць ты яму кол на галаве чашы, дык усяроўна ня паслухая! В. Старына. Часіна, ы, ж. (пам. часінка) — короткий промежуток времени, приблизит. час. Каб выбраць добраю часіну ды паехаць сеяць. Зайдзі, кум, да міне на часінку! В. Старына. Частаваньне, я, н. — угощение. Ня хочу я яго частаваньня й ня пайду к яму. В. Старына. Частаваць,-цца, дзс.—угощать,-ться. Любіць, каб яго другія частавалі, а сам дык нікога й ніколі. Зайшлі ў каморку ды сталі сабе частавацца. В. Старына. Часьцей, прс. в. ст.—чаще. Часьцей хадзіця к нам гуляць. В. Старына. Часьць,—і, ж.—часть. І будоўлю і зямлю усё падзялілі на тры часьці. Ён с свае часьці (часьці) ня пражыве. В. Старына. Часьцяком, прс. — довольно часто, взачастую. А ён часьцяком тут паварачваецца. В. Старына. Час(о)эўка, і, ж.—отдельная пасма ниток на клубке. Ссыпалася с клубка часэўка. В. Старына. Крапчэй ві, ато часоўка зьдзярэццы с клубка. В. Крамяні, Пух. р. Чаўнок, ныка, м.—ткацкий челнок. Чаўнок ня сьлізкі, вязьня ў зявох. Трэба пазычыць у каго чаўныка: свой пакалоўся. В. Старына. Чаўпці, чаўпіць, дзс. — несть околесицу, говорить чепуху. Чаўпе, чорт ведае што! Ня хочу й слухаць, што ён будзя чаўпці. В. Старына. Што ты чаўпіш, ня ведаючы! Чаўпіць чалавек, чорт ведая што! В. Слопішча, Шацк. р. Чацьвяртуха, і, ж. (пам. чацьвяртушка) — 1/4 сажени дров. За дзень высяклі дзьве чацьвяртухі дроў. В. Старына. Чачотавы, прм. — сделанный из корельской берёзы. Чачотавы партабак зрабіў. В. Старына. Чачотка, і, ж. — корельская берёза (Betula nodosa). Дастоў добраі чачоткі на калёса. В. Старына. Чачэціна, ы, ж.—кусок корельской березы. Чуць папоў сабе чачэціны на калодкі. В. Старына. Чашуйка, і, ж. — гл. Часэўка. Ня чапай клубка, ато іссыпляш чашуйкі. С. Амельна, Пух. р. Чвартаваць, дзс. — четвертовать. Каб тваё мясо чвартавалі! В. Старына. Чварыць, дзс. — травить животное собаками. Вот дзе чалавек: сьвіньня толька што ўзаткнулася на двор, а ён запёр ды давай чварыць сабакам. В. Старына. Чвыр, у, м. ( — літ. žvіr) — крупный речной песок, гравий. Чвырам пашаравала пасуду. В. Старына. (Пр. Джвыр). Чвыраваты, прм. — с примесью крупного песка, гравия. Чвыраватая глеба ня родзіць В. Старына. Чвэртка, і. ж. — четверть. Мы пазычылі хлеба тры хунты с чвэрткаю. В. Старына. Чвякаць, дзс. — чавкать. Чвякаяш ты, ік ня жывы. В. Старына. Чмарыць, дзс. — 1) излишне жарить. Даволяй табе чмарыць ета сала й так ужо яно пагарэла!—2) много, часто жарить. Чмараць кожды дзень на скаварадзе сала: ведама, сьвіньню забілі. В. Старына. Чмель, я, м. (пам. чмялёк) —шмель (Bombus terrestris). Во чмель гудзе, лётая, каб дзе гняздо сабе зрабіць. Знашоў чмялька пад мяжою. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 330 ▶