Старонка 317
◀ / 330 ▶
Чаканьне, я, н.—ожидание. Горш за ўсё дык ета чаканьня: аж ачамярэя табе яно, і час лудзіш. В. Старына. Чакаць, дзс.—ожидать. Чакай міне тут, я зараз прыду. В. Старына. Чалавек, а, м.—1) человек. Чудак ты, чалавек, што ета ты кажаш?! Дай зуслон, хай чалавек сядзя.— 2) муж. Мой чалавек дык і слухаць ня хоча, што я яму кажу! В. Старына. Чалавячнішча, а, м.—увел. Чалавек. Етакі дужы чалавячнішча, а лянуяцца рабіць! В. Старына. Чаляднік, а, м. (ж. чалядніца) — наемный годовой или сезонный работник. Трэба ўзяць чалядніка, ато самі ня ўправімся з работаю. Чалядніцу нанялі да каляд. В. Слопішча, Шацк. р. Чаму, займ. — почему, зачем. Чаму ты етак робіш? Чаму ты ня слухаясься міне? В. Старына. Чаму не,—как не так. Чаму не—ціпер дай яму, а посьля прасі яго, каб аддоў. В. Старына. Чапаць,-цца, дзс. — трогать,-ться. Нечага лезьці ка мне, цібе ніхто ня чапая. Ня чапайся з благім. В. Старына. Чапёлка, і ж.—1) блок, на котором подвешиваются в кроснах „нітэ"; бывает в паре. Ніжай трэба апусьціць чапёлкі. — 2) столбик между балкою и верхом крыши в холодных постройках. Скрывілася чапёлка ў хлевя. В. Старына. Чапіцца, дзс. — приставать к кому. Чаго ты чэпісься ка мне? Дарам нечага чапіцца к чалавеку. В. Старына. Чапляц,-цца, дзс. — цеплять,-ться. Чапляйця коні ў плуг. Салома чапляяцца за ногі. В. Старына. Чапурыць, дзс. — еле тащиться. Дзядзька чапурыць памаленьку ззаду. В. Старына. Чапяла, ы, чапяля, і, ж. — ухват для сковороды. Ня ўзяць чапялою скаварады. В. Старына. Маўчы, або чапялею дам па нагах! В. Крамяні, Пух. р. Чапяльнік, а, м. — палка для чапялы. Чапяльнік адгарэў у чапяле— трэба паправіць. В. Старына. Чаравік, а, м. — ботинок. Ну й пашыла-ж ты чаравікі, хоць на нос надзявай! (знач., вузкія). В. Старына. Чарада, ы, ж. — стадо. Карова ані ня пад'ядая ў чарадзе. В. Старына. Чарвяточына, ы, ж. — мука из точеного бревна червем древоточцем. Із бярвеньня чарвяточына ўжо сыпляцца. В. Старына. Чарга, ы, ж. — очередь. Сёньня наша чарга вартаваць коні. В. Слопішча, Шацк. р. Чарговы, прм. — очередной. Заўтра наш чарговы дзень іці на варту. В. Слопішча, Шацк. р. Чарка, і, ж. (пам. чарачка)—чарка, рюмка. Выпіў чарку гарэлкі, дык цяплей стала. Каму па дзьве чаркі папала, а каму дык і чарачкі ня дасталося. В. Старына. Чарніцы, іц, мн. — черника (Vaccinium Myrtillus L.). Дзеўкі пашлі ў чарніцы. Чарніц троха ссушыла, дык добра будзя ад жывата. В. Старына. Чарот, у, м. — тростник обыкнов. (Phragmites communis Trin.). Нажалі чароту на крышу. В. Старына. Чартапалох, у, м.—чертополох огородный (Carduus oleraceus Curt) и полевой (Carduus arvensis Curt). Увесь агарод зарос чартапалохам. Назьбірала сьвіньням чартапалоху. В. Старына. Чарцянё, яці, н.—чартёнок. Чаго ты верцісься па хаця, ік тоя чарцянё?! В. Старына. Чарэнь, і, ж. чарэньне, я, н. зб.— верх печки, служащий для сиденья, просушки и лежанья. Чарэнь нагарэла, аж ня ўседзяць. В. Старына. Вывалілася ў печы ўсё чарэньня. В. Голацак, Сьміл. р. Час, у, м. — время. За работаю німа часу, калі й аддыхнуць. Да часу хай будзя й так! В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 330 ▶