Старонка 315
◀ / 330 ▶
Цэбар, бра, м. — 1) ушат. У цэбры вады прынясіця. — 2) мешаный корм коровам и лошадям из мякины, картофеля и муки, даваемый в ушате—„цэбры". Каровя даём цэбар. Карова стаіць усю зімку над цэбрам. В. Старына. Цэгла, ы, ж, (польск. cegła, ням. Ziegel) — кирпич. На комін купіў палянаі цэглы. В. Старына. Цэліць,-цца, дзс. —метить,-ться. Так і цэліць, каб папасьці ў вока. Цэліцца, каб папасьці ў самаю точку. В. Старына. Цэлка, і, ж. (пам. цэлачка)—девица, не имевшая половых сношений. Яна ашчэ цэлка. Сам стары, а хоча, каб узяць цэлачку. В. Старына. Цэлы, прм. (пам. цэлінькі)— 1) целый, непочатый, здоровый, невредимый. Еты мех ашчэ цэлы.— 2) полный. Наліла цэлы гаршчок вады, аж нельга ў печ ставіць. Цэлінькаю конаўку вады зачэрпаў, ік вока. В. Старына. Цэркаўка, і, ж. — церковка. Ён у сповядзі ня бывая і ў цэркаўку ня ходзіць. В. Старына. Цэўка, і, ж.—1) катушка ниток на длинной самодельной трубке; навивается на „сукальлі". Насукоў тры цэўкі. — 2) локтевая кость у кисти (цевница). Руки баляць у цэўках. В. Старына. Цюкаць, дзс.—1) легонько стучать, работая топором. Памаленьку цюкая тапаром, ведама нехаця. В. Старына.—2) кричать на кого пугая. Цюкні ты на яго, каб ён аж галаву зламаў уцякаючы! В. Слопішча, Шацк. р. Цюхцяя, і, аг. — неповоротливый. Бяжы скарэй, цюхцяя ты нясусьветная! В Крамяні, Пух. р. Цюцька, цюця, і, м. (дзіцяч.)—собачонка, щенок. На, цюцька, на!... Цюця, кусі яго! В. Старына. Цюцюн, у, м.—табак (Nicotiana Tabacum L.). Свайго цюцюну пасеяў градку. В. Старына. Цю-цю-цю! выкл.—междометие для подзыва собаки. Цю-цю-цю! на, цюцька, на! В. Старына. Цягаць,-цца, дзс. — 1) таскать,-ться. Ня ёмка цягаць ваду с калодзіжа. Цягаяцца, ік той хвосьцік, за мною.—2) судиться, вести тяжбу. Ці ета лёгка цягацца па судох?! В. Старына. Цяглі, яй, мн.—ляшки. Ногі баляць у цяглях. Цяглі баляць. В. Старына. Цягнуць,-цца, дзс. — тащит,-ться. Цягні ету жэрду к плоту. Цягняцца ззаду, ік посік. В. Старына. Цягун, а, м. — презр. тот, кто все берет, таскает (цягая) от кого. Еты зяць мой дык чысты цягун: усё бярэ, бярэ ды бярэ. От дзе сынке цягунэ: усё забралі-б ад бацькі! В. Старына. Цягунэ, оў, мн.—распаренная свёкла столовая с луком (кушанье). Увечара будам есьці цягунэ. В. Харавічы, Сьміл. р. Цялё, цяля, яці, н. (пам. цялётка)—теленок. Цялё высысая карову ўночы. Атсадзілі й мы сваё цяля. Рахманая наша цялётка. В. Старына. Цялеш, а, м. — большой толстый обрубок бревна. Ня кладзі вялікага цяляша, ато казлэ йзломіш! В. Старына. Цялешнік, а, м. цялешнікі, аў, мн.—проход в кухонную печь, а также и место в трубе над этим проходом. Усунаў галаву ў цялешнік. В. Крамяні, Пух. р. Гаршчок стаіць у цялешніках. Сажа загарэлася ў цялешніках. В. Старына. Цялух, цялух! выкл. — выкрик при зове коровы. Цялух, цялух! ідзі дамоў! В. Старына Цялушка, і, ж. — тёлка. Маю дзьве каровя й адну цялушку. В. Старына. Цяльпук, а, м.—нескладный мужчина. Ну й цялпук-жа ты! В. Рудзенск, Сьміл. р. Цяльпукаваты, прм. — о человеке: нескладный. Нейкі цюльпукаваты ён, ні пайці, ні павярнуцца палюдзкі ня можа. В. Слопішча, Шацк. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 330 ▶