ня чыста цэдзіцца. Выпалашчы цадзілачку. В. Старына.
Цалёўка, і, ж. — дюймовая доска. На шылёўку нарэзалі цалёвак. В. Старына.
Цалік, ў, м. — дорога, прокладываемая по непроезженному снегу. Хурманкі паехалі цаліком. Ня йдзі па цаліку: лапці атразу паляцяць! В. Старына.
Цаліна, ы, ж. — целина. Цаліну ароў, дык чыста пазамучваў коняй. В. Старына.
Цалкам, прс. — целиком. Так цалкам, ня кусаючы, і праглынуў. В. Старына.
Цалы, прм. (полёнізм cały зам. цэлы) — весь. Цалы канец водзіцца туды на пашу, а ня мы адны. С. Новасёлкі, Пух. р.
Цалюсенькі, -люткі, прм., — целехонький, полнехонький. Цалюсянькі дзень прабарабаніў, і паляц а паляц ня выцяў. Цалюткі жбан малака выпіў. В. Старына.
Цапаць, дзс. — 1) стучать зубами от дрожи. Цапая зубамі, ведама скарчэў. — 2) хватать что. Ня цапай адзін хутчэй за ўсіх! В. Старына.
Цапкаць, дзс. — стучать зубами во время разьяренности. Сьвіньня разлавалася, аж зубамі цапкая. В. Старына.
Цапу-лапу! выкл. — звукоподражание при хватаньи. Цапу-лапу ды ўсё пахваталі! В. Старына.
Цапэ, оў, мн. — барабан в молотилке. Цапэ няспроўныя ў малатарні. В. Старына.
Царква, ы, ж. — церковь. Маладзеж ціпер у бога ня верыць і ў царкву ня ходзіць. В. Старына.
Царык, а, м. — толстая жердка на верху стропил в холодн. постройках. Наклалі сена ў пуні аж пад самы царык. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Цаца, ы, ж. — 1) уменш. Цацка. Ня плач, хлопчык, на во цацу! — 2) своенравный, капризный. Ну й цаца наш сынок: тся дай — блага, а тоя дай — ня хочу! В. Старына.
Цацка, і, ж. — игрушка. Малому трэба якая-небудзь цацка. В. Старына.
Цацкацца, дзс. — забавляться, играть с ребятами, возиться с кем. Толька любіць с дзяцьмі цацкацца. Ціпер пазыч яму, а посьля цацкайся з ім. В. Старына.
Цвыркун, а, м. — сверчок. У хаця ў пячурца завёўся цвыркун. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Цела, а, н. — кроме прямого значения, перен. тучность. Конь у целя. Жаробка будзя шмат есьці, пакуль у цела ня ўвойдзя, а тады — меняй. В. Старына.
Цёмна, прс. — темно. На дварэ цёмна, хоць ты вока выкаль! В. Старына.
Цёмрадзь, і, ж. — большая темнота. Але-ж такая цемрадзь на дварэ, што хоць ты пальцам у вока сунь, дык нічога ня ўбачыш. В. Старына.
Цёнг, у, м. (полёнізм ciąg) — тяга. Цёнгу ў грубца ані німа, дык дрова блага гараць. В. Старына.
Цёнгля, прс. (полёнізм ciągle) — постоянно. Цёнгля яна гыркая ды гыркая. В. Старына.
Цень, тня, м. — тень. У паўдні дык цень саўсім маленькі. Хворы баіцца свайго тня. В. Старына.
Цёпла, прс. — тепло. У хаце цёпла, ік у бані. В. Старына.
Цёплінька, прс. — тепленько. На дварэ цёплінька. В. Старына.
Цепліць, дзс. — топить, согревать. Бацька пашоў ёўню цепліць. В. Старына.
Цёплыя воды, — целебные источники (в теплых краях). Дахтарэ паслалі яго лячыцца ат раматусу на цёплыя воды. В. Старына.
Цепярся, прс — слишком давно. Цепярся ён пашоў і німа ашчэ! В. Старына.
Церабіць, дзс. — 1) очищать: дерево от сучьев, огородные овощи от ненужных листьев, сенокос или поле от заросли. Цярэбяць хвойку. Цярабі буракэ. Пайду цярабіць лазу, ато цэлы загон ею зарос. — 2) тормошить. Уплёў яго ды давай цярабіць за валасэ. Парасюк вэнь цярэбіць пасьцелку! В. Старына.
80 👁