Пух. р. Сягоньня ўдалы дзянёк. В. Старына.
Сяголета, прс.—в этом году. Сяголята картопля ня ўрадзіла. В. Старына.
Сяголетак, тка, м. — жеребец или бычок однолеток. Яго жарабок сяголятак, а выдае на два гадэ. В. Старына.
Сяголетка, і, ж.—однолетняя телка. Прадоў сяголятку цялушачку. В. Старына.
Сяголетні, прм. — текущего, этого года. Змалоў ужо сяголятняга хлеба. В. Старына.
Сядзёлка, і, ж. — седелка. Сядзёлка ў каня на карак зьехала. В. Старына.
Сядзіба, ы, ж.—гл. сяліба. Наша шырокая сядзіба. В. Белае, Пух. р.
Сядло, а, н.—1) седло для лошади. Едзя на сядле.—2) в прялке, горизонтальная доска для укрепления самой прялки. Раскалолася ў прасьніцы сядло. В. Старына.
Сякач, а, м.—резак. Бяры сякач ды насячы каровам картоплі. В. Старына.
Сякера, ы. ж. (пам. сякерка) — топор. Ёмкая Цімахова сякера. Лясьнік атаброў у леся сякерку й дрова скінаў. В. Старына.
Сякі-такі, — кое-какой. Ат, сякі-такі парос ячмень. „Сякі-такі мужычына, альбы дрова да лучына". Прыпеўка. В. Старына.
Сяк-так, прс. — кое-как. Кідаямся сяк-так памаленьку. В. Старына.
Сяліба, ы, ж.—усадьба. Яго каб усю сялібу патрос, нічога ня нашоў-ба. В. Старына.
Сялібны, прм. — усадебный. У нас добрая поля толька на сялібных палосах, а так дрэнная. В. Старына.
Сяло, а, н. (пам. сялцо)—село, селение, деревня. У сяле, ік у сіле. Прык. Блудзілі, аж пакуль ня прыбіліся ў нейкая сялцо. В. Старына.
Сяменіч, а, м. — верхнее бревно в поперечной стенке постройки. У хлевя згніў сяменіч, мусіць што дождж замочваў. В. Старына.
Сяньнік, а, сяднік, а, сяльнік, а, м. — матрац. Напхоў сяньнік сьвежанькаю саломаю. В. Старына. Вузкі мой сяднік—німа як і спаць на ём. С. Дукора, Сьміл. р. Вытрасі ты свой сяльнік, ато там блох чоршта. В. Турэц, Сьміл. р.
Сярнічка, і, ж.—спичка. Купіў дзісятак сярнічак. В. Старына. (Пр. Запалка).
Сяро(у)д, прс. — среди. Сярод двара скідаў дрова—трэба набок іх злажыць. В. Старына. Сеў сяруд хаты абувацца. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Сярун, а, м.—1) малый ребенок, марающий испражнениями пелёнки. Дай цыцкі етаму сяруну, хай ня крычыць. — 2) пренебр., слабосильный. Вот сярун—адзін меха ня паднімя! В. Старына.
Сярунэ, оў, мн. — испражнения малых ребят, особенно в пеленах. Хватая работы адной з дзецьмі: пакуль іх накорміш, сярунэ павыносіш—дык і дзень. В. Старына.
Сярэдзіна, ы, ж. — 1) средина. Дуб у сярэдзіня здаровы, а зьверху пагніў. — 2) крестец. Нешта баліць мая сярэдзіна. В. Старына.
Сястронка, і, ж. — двоюродная сестра. Прыехала ў госьці сястронка. У сястронкі пазычыў грошай. В. Клятное, Пух. р.
Сяўба, ы, ж.—посев. Атойдзя сяўба, тады будам каля дому ўпраўляцца. В. Старына.
Сяўня, і, ж. — гл. Сявалка. Сяўні дзьве ня хваціла дасеяць грэчкі. В. Вострава, Сьміл. р.
Сячкарня, і, ж. — соломорезка. У сячкарні нарэзаў сечкі. В. Старына.
Т.
Табака, і, ж.—нюхательный табак. Панюхаў табакі ды пачоў расказваць. В. Старына.
Таварыш, а, м. — товарищ. Папоў сабе ў таварышы нейкага п'яніцу. В. Старына.
114 👁