Сказаць, дзс. — сказать. Сказоў, ік зьвязоў. В. Старына.
Скалануцца, дзс. — содрогнуться. Аж у сярэдзіня ўсё скаланулася, так іспужалася! Зямля скаланулася. В. Старына.
Скалатнуць, дзс. — встряхнуть. Коўдру трэба скалатнуць, ато пылу чоршта. Скалатні дулю. В. Старына.
Скалець, дзс. — околеть. Скалеў пад чужым плотам. В. Старына.
Скалечыць,-цца, дзс. (прм. скалечаны) — искалечить, изувечить, -ться. Скалечыў нагу тапаром. Скалечылася карова — ступіла на цьвіх. Прышоў ён з вайны скалечаны. В. Старына.
Скалка, і, ж. — пятно жира поверху горячей пищи. Вот сытыя бураке — адны скалкі! В. Старына.
Скамячыць,-цца, дзс. (прм. скамечаны) — смять,-ться. Скамячыў сьвіту дык кінаў у куток. Шапка скамячылася валяючыся. Жакетка скамечаная — аж брыдка надзяваць яе. В. Старына.
Сканаць, дзс. — умереть. Сканоў чалавек — і ўсё табе тут! В. Старына.
Сканчэньне, я, н. — конец. Будзя сканчэньня сьвету. В. Старына.
Скапыціцца, дзс. — 1) споткнуться (о лошади). Скапыціўся жарабок. — 2) подохнуть, умереть. Ікхваціў яго жывот, дык атразу й скапыціўся. В. Старына.
Скараводнік, а, м. (metathesis скавароднік) — гл. Праснок. Хлеба німа на'бед, дык напякла скараводнікаў. Ізьзеў цэлы скавароднік. В. Старына.
Скарадзьба, ы, ж. — боронование весной озимой вспашки. Ня вялікая ў нас скарадзьба: ганькоў дзісяцяра. В. Старына.
Скарамяка, і, аг. — ядущий в пост скоромное. Скарамяка ты, што-ж ты ў пятніцу сала ясі?! В. Старына.
Скарбёнка, і, ж. — ящик для пожертвований. У эту нядзелю хадзілі па Сьмілавічах с скарбёнкамі — сабіралі грошы на бедных дзяцей. В. Старына.
Скарбовы, прм. — дворовый, принадлежащий имению. Тут уперад стаяла скарбовая карчма. Статак пасуць на скарбовум. В. Старына.
Скародзіць, дзс. — бороновать озимую вспашку или паровое поле. Скародзь, як мак, а барануй абыяк, — так будзя ўраджай. Прык. С. Навасёлкі, Пух. р.
Скарчэць, дзс. — замёрзнуть. Скарчэла дзіця на дварэ. В. Старына.
Скарынка, і, ж. (пам. скарыначка) — хлебная корка. Цэлы стол накідалі скарынак. Хлеба й скарынкі німа. Ік галодны, дык смашна й скарыначка з вадою. В. Старына.
Скарэць, дзс. — закореть. Ануча скарэла, лежачы на печы. В. Старына.
Скасаваць, дзс. (прм. скасованы) — уничтожить, аннулировать что. Уперад тут была дарога, але ціпер скасавалі. Даўней быў такі закон, але ціпер ён скасованы. В. Старына.
Скаціна, ы, ж. (пам. скацінка) — домашний скот. Пара скаціня даваць. Скацінка стаіць у хляве ня пояная. В. Старына.
Скачанець, дзс. (прм. скачанелы) — окоченеть. Як ета ты надзеўся — ета-ж ты скачанеяш у дарозя! Знашлі яго скачанелага ў сьнезя. В. Старына.
Сквапіцца, дзс. — зариться, жадничать. Нечага сквапіцца на чужоя. В. Старына.
Сквапны, прм. — жадный. Вельма-ж ён сквапны на грошы. В. Старына.
Скварка, і, ж. (пам. скварачка) — кусочек сала. На полудзянь с сабою ўзёў дзьве скваркі сала. І скварачкі сала німа — усё вышла. В. Старына.
Скварыць, дзс. — 1) заливать пищу жареным салом с жиром. Сала ё, дык і будзя чым скварыць. Будам здорам скварыць. — 2) переносно, — о морозе. Мароз проста аж скварыць! В. Старына.
79 👁