Рублёўка, і, ж. — рублёвая бумажка. На стале палажыў рублёўку. В. Старына.
Рудзець, дзс. — рыжеть, темнеть. Сена мокня на дажджы, рудзея, — посьля яго й сабака ня возьмя есьці. В. Слопішча, Шацк. р.
Руды, прм. — темнорыжий. Руды цюцька. В. Старына.
Ружа, ы, ж. — гл. Рожа 2 зн. У яго на назе вельма сярдзітая ружа. В. Старына.
Ружжо, а, н. — ружье. Дастоў сабе ружжо, — буду хадзіць зайцоў страляць. В. Старына.
Ружовы, прм. — розовый. Набрала сабе ружовага на гестку. В. Старына.
Рука, і, ж. — 1) рука. Рукі твае, браця, ік граблі. Ат нас у Дукоршчыну блізінька, ік рукою падаць. — 2) сподручно. Мне ня рука туды йці. — 3) линия родства. Ета-ж Аньціп з бабінай рукі радня мне. В. Старына.
Рукаў, ва, м. (пам. рукавец) — 1) рукав. Уся жакетка ашчэ цэлая, толька рукавэ троха па'брываліся. У дзяцінаю сарочачку ашчэ засталося адзін рукавец ушыць. — 2) мешочек из рукава рубашки. Ігруш насушыла два рукавэ. Мак усыпала ў рукавец. В. Старына.
Рукаўка, і, ж. (пам. рукавачка) — рукавица. Прышоў Іспас — гатуй рукаўкі ў запас. Прыказка. В. Скрыль, Пух. р. Цёплыя мае рукавачкі. Згубіў адну рукаўку. В. Старына.
Рукі залажыць, зацяць, — руки приложить (к работе). Беднаму чалавеку німа за што й рук залажыць. Сядзіць бяз хлеба, гаруя, німа за што й рук зацяць. В. Старына.
Рукою, прс. — удачно. Усё ік пойдзя рукою, дык будам добра жыць. Рукою пашлі мае парасяткі. В. Старына.
Рулі, лёй, мн. — тюря со сладкой или засоленой водой. Налейця рулей — есьці хачу. В. Дайнава, Пух. р.
Руля, і, ж. — дуло. Із жменю ўсыпаў шроту у рулю. В. Старына.
Рум, у, м. — место на берегу реки, куда свозят лес для сплава. Завёз на рум тры вазы бярвеньня. С. Амельна, Пух. р.
Румза, ы, аг. — плакса. Румза еты толька ўмея румзаць. В. Старына.
Румзаньне, я, н. — плач навзрыд. Ну й надаела тваё румзаньня! В. Крамяні, Пух. р.
Румзаць, румаць, дзс. — плакать навзрыд. Сьціхні, даволі ўжо румзаць! В. Крамяні, Пух. р. Румая, чорт ведая чаго, цэлаю раніцу! В. Старына.
Рунцо (воўны), а, н. — количество овечьей шерсти с одной стрижки. У мяне ўсяго адно рунцо воўны. В. Крамяні, Пух. р.
Рунь, і, ж. — озимые всходы. Добрая рунь парасла. В. Старына.
Рунець, дзс. — зеленеть, становиться пушистым (о всходе засеянного хлеба). Зямля прасохла, жытцо стала руняць добра. В. Старына.
Рупасьлівы, руплівы, рупны, прм. — заботливый. Рупасьлівы гаспадар ня ўпозьніць свае сяўбы. Нябось, калі руплівы, дык хоча, каб скарэй кончыць работу. В. Старына. Рупны гаспадар ня будзя табе ляжаць да сьнеданьня. В. Слопішча, Шацк. р.
Рупасьць, і, ж. — заботливость. Рупасьці німа ў яго ані. В. Старына.
Рупесьнік, а, м. — заботник. Які з яго рупясьнік, калі ён вечна сьпіць. В. Крамяні, Пух. р.
Рускі, як ім. — великорус. Замуж вышла за рускага. В. Старына.
Рупіцца, дзс. — заботиться. Чалавек усё рупіўся, староўся, каб як лепяй жыць. В. Старына.
Рупіць, дзс. безас. — заботить. Яму нішто ня рупіць. В. Старына.
Рута, ы, ж. — рута пахучая (Ruta graveolens L). Дзеўкі нарвалі руты. В. Старына.
Рухавы, прм. — подвижной. Ён — хлопяц рухавы. В. Слопішча, Шацк. р.
Рухнуцца, дзс. — шевельнуться, двинуться. Ляжыць і ня рухнецца. В. Старына.
75 👁