П'янюга, і, ж.—пьянчуга. П'янюга мой усё дабро пярацёг на гарэлку. В. Старына.
Пэйсы, аў, мн.—пейсы. Пэйсы табе па'брываю за твае хітрыкі. В. Старына.
Пэкаць, дзс.—1) неумело, неразборчиво читать. Ня вялікі ён грамацей: павестку й то пэкая, пэкая,—чуць разьбярэ.—2) курить трубку. Сядзіць сабе на ганку, пэкая люльку. В. Старына.
Пэндзаль, дзаля, м. (польск. pędzal або pendzel)—большая кисть. Пазыч хоць у каго пэндзаля ды харашэнька пабялі печ. В. Старына.
Пэнся, і, ж.—жалованье. Жыве на пэнсі, дык лацьвей яму. В. Старына.
Пэўня, пэўня-ж, прс.—верно, достоверно. Ну пэўня ета яго работа! Пэўня-ж яно етак і было. В. Старына.
Пэцкаль, я, м.—1) пачкун. Пэцкаль памароў ужо рукавэ.—2) портач. Пэцкаль ты с сваею работаю! В. Старына.
Пэцкаць, дзс.—пачкать, марать. Ня пэцкай ты пальцаў у мачаньня. В. Старына.
Пяк! выкл.—для выражения звука при падании на землю плодов и др. мелких предметов. Яблык пяк на зямлю. Цукерка йз рук пяк у гразь! В. Старына.
Пякаць, дзс. (зак. пякнуць)—падать (о фруктах и др. мелких предметах). Дулі ўжо пасьпелі, дык самі пякаюць ды пякаюць. Чуяш: мусіць, яблык пякнаў? В. Старына.
Пякельнік, а, м.—мучитель. Вот пякельнік: малых дзяцей сваіх етак катаваць! В. Старына.
Пякельны, прм.—адский, мучительный. Пякельная ета праца, хай яна лепяй цяміцца! В. Старына.
Пяколак, лка, м.—выемка по ребру печи в виде лавочки. Палезу на пяколак пагрэцца. Што ета за печ бяз пяколка? В. Старына.
Пякота, ы, ж.—изжога. Нешта йзьзеў гнюсноя, дык пякота пячэ. В. Старына.
Пялегваць,-цца, дзс. (польск. pielęgować)—няньчить,-ться. Надта пялегваюць яны сваіх дзяцей. Адна дачка ў бацькоў, дык і пялегваяцца сабе. В. Старына.
Пялёнка, і, ж.—пелена, пелёнка. Дзіця ўмаралася ў пялёнкі. В. Старына.
Пянчук, а, м.—1) одно дерево. Добры папоўся пянчук: выйдзя тры бярвіны й вярхавіна.—2) торчащий остаток срубленного или сломанного бурею дерева. Зачапіўся калясом за пянчук. В. Старына.
Пяраз, прыйм.—через. Пяраз плот скочыў, ік той сабака. В. Старына.
Пярдун, на, м.—1) тот, кто портит воздух. Вот еты Хведар пярдун: пуская ды пуская!—2) слабосильный. Пярдун еты адзін і рады ня дасьць бярвіну. В. Старына.
Пярнаты, таў, мн.—подушки. Добрыя пярнаты парабіла сабе Ганна. В. Клятное, Пух. р.
Пярочка, і, ж.—1) гл. Ляска. Пярочкі ляскаюць у драбінца.—2) перемычка в мебели. У стале зламалася пярочка. В. Старына.
Пярсьцёнак, нка, м.—перстень. Пакуплёў к вянцу залатыя пярсьцёнкі. В. Старына.
Пярун, а, м.—удар молнии. Пярун спаліў абору ў саўхозя. Пяруном расчапіла елку. В. Старына.
Пяршак, у, м.—первак, лучший сорт товара. Дастоў пляшку пяршаку (самагонкі). В. Старына.
Пяршыня, і, ж.—первый раз. Ета яму рабіць ня пяршыня. В. Старына.
Пяршэць, дзс. безас.—щекотать, беспокоить в глотке. Ат насеньнікаў толькі ў горля будзя пяршэць. Нешта пяршыць у горля—мусіць ад булёну. В. Старына.
Пярэбіранка, -бірка, і, ж.—нагребенное (перабранное) к ноге от общей кучи граблями сено или солома. Бэрку за дзёгаць доў дзьве пярэбіранкі сена. В. Старына. Палажы ету пярэбярку на рэзьгіны. С. Дукора, Сьміл. р.
84 👁