Пухліна, ы, ж.—опухоль. Па целя пухліна пашла. В. Старына.
Пухныр, а, м.—толстомордый. Каб натоўк етаму пухныру ў морду, дык ведаў-ба! В. Старына.
Пухнуць, пухці, дзс.—пухнуть. Пухнуць дзеці з голаду. Ціпер жыта гойшая, а посьля будзя пухці бяз хлеба. В. Старына.
Пуц! кор. слова — выражает быструю остановку. Пуц!—ды стоў конь. В. Старына.
Пушка, і, ж. (пам. пушачка)—коробка. Ніткі ляжаць у пушца. Гузікі схавоў у пушачку. Іголкі ў пушачца. В. Старына.
Пушча, ы, ж.—пуща. Ваўке ў пушчы задавілі карову. В. Старына.
Пушчаць, дзс. (зак. пусьціць)—пускать. Ня пушчайця сваіх сьвіньней на картоплю. Хоць трашчу, да ня пушчу. Прык. В. Старына.
Пушыць, дзс. безас.—вздувать (от об'ядения или болезни). Абышто йзьзеў, дык і пушыць яго. В. Старына.
Пхаць, дзс.—пихать, толкать. Усё пхая ў сваё горла. В. Старына.
Пшаніца, ы, ж.—пшеница обыкнов. (Triticum vulgare Vill.). Намалацілі свае пшаніцы с паўбочкі. В. Старына.
Пшоньнішча, а, н.—поле, бывшее под пшеницею. Узаралі пшоньнішча. В. Старына.
Пыкаць, дзс.—1) говорить с запинками, особ. при вранье. А што ён: пачырванеў, пыкая нешта. В. Старына.—2) неумело читать. Пыкая нешта: ведама, ня ўмея чытаць, ніхто яго й ня поймя. В. Слопішча, Шацк. р.
Пыл, у, м.—пыль. Чоршта пылу нарабілі ў хаця. Пыл на дарозя аж курыць! В. Старына.
Пылі, пылі! выкл.—для приманивания цыплят. Пылі, пылі, пылі! В. Старына.
Пыльнуць, дзс. — 1) быстро побежать, моментально удрать. Ік пыльнаў шчупак, дык і ўцёк. В. Лядцо, Пух. р. — 2) сильно ударить. Ік пыльня яму ў морду, аж зубы павыкрышваліся! В. Старына.
Пылянё, няці, н. (пам. пылька, пылянётка)—цыплёнок. Пылянята згубіліся ат курыцы. На, падзяржы пыльку, пашкадуй яе! Прапала адно наша пылянётка. В. Старына.
Пынялка, і, ж.—гл. Хлыстак. Пынялкаю пяранёў кацёлку. В. Крамяні, Пух. р.
Пыр! выкл. — звукоподражание при взмахивании крыльями птички. Пыр, пыр вярабейчык—ды паляцеў! В. Старына.
Пырнік, у, м. — пырей ползучий (Triticum repens L). На папары ўзёўся пырнік. Нарвала лясёнку пырніку. В. Старына.
Пырскаць, дзс. (аднар. пырснуць) — брызгать. Пырская маленькі дожджык. Вада пырснула на стол. В. Старына.
Пыркі, аў, мн. — брызги. Аж пырскі ляцяць ва усе баке! В. Старына.
Пырхаць, дзс. — порхать. Сініцка пырхая ў клетца. В. Старына.
Пыршчаць, дзс. — брызгать (о дожде). Чуць, чуць пыршчыць дожджык. В. Старына.
Пысы, пыс, мн. — конец морды с губами. Ня бі каня па пысах. У белаі каровы чорныя пысы. В. Старына.
Пыталь, тлю, м.—1) лучшего сорта помол предварительно очищенного зерна. Засыпаў пшаніцу на пыталь.—2) побранка. Доў сваёй бабя добрага пытлю, ціпер будзя маўчаць! В. Старына.
Пытаць,-цца, дзс. — спрашивать. У людзей пытай, дык скажуць. Ня буду ні ў кога пытацца, абы й сам патраплю зрабіць. В. Старына.
Пытлёўка, і, ж.—пеклеванная мука. Зьмяшоў пшаніцы троха, ячменю ды зьмялю пытлёўкі на блінэ. В. Старына.
Пытляваць, дзс. (прм. пытляваны)—пеклевать. Павязу пытляваць пшаніцу ў Ноўбяла: там добра пытлююць. Скачковы дык ядуць хлеб пытляваны. В. Старына.
80 👁