раплыў самы глыб,— ціпер сьмела! В. Старына. Перапляс, у, м. — скверное, щекотливое положение. Во папоўся ў пярапляс і ты,— ціпер я пасьмяюся с цібе. В. Старына. Перапой, ю, м. — взаимные подарки в начале свадьбы жениха и невесты.Женіх доў Парасца ў пярапоі чаравікі й спадніцу, а яна пашыла яму кужэльныя штанэ й сарочку. В. Старына. Перапрашаць, дзс. (зак. перапрасіць) — извиняться, просить извинения, прощения. Ня думайся, пярапрашаць цібе ня буду. Пярапрасіў, каб на суд ня падавалі за патраву. В. Старына. Перапрагаць, дзс. (зак. перапрэгчы, прм. перапрэжаны). — перепрягать лошадь. Нічога ня будзя, трэба каня пярапрагаць. Пярапрэжаны конь. В. Старына. Перапрэгчы, дзс.— пережарить. Трэба пілнаваць, каб не пярапрэгчы гароху. Пярапрогся алей. Вот пярапрэжаны боб — аж пагарэў. В. Старына. Перапуд, у, м. — перепуг. Аж ня ведая, што рабіць з вялікага пярапуду! В. Старына. Перапужаць,-цца, дзс. (прм. перапужаны) — перепугать,-ться. Сабака пярапужоў дзіця. Маладзіца пярапужалася на пажары ды захварэла. Наша малоя хворая — пярапужаная. В. Старына. Перапялёсты, прм. — кабан или свинья, с поперечными белыми и чорными вперемежку полосами. Пярапялёстая сьвіньня гукацца хоча. В. Старына. Перарабляць дзс. (зак. перарабіць, прм. перароблены) — переделывать. Ня так зрабіў ты, прыдзяцца перарабляць. Пярарабілі мы сваю грубку. Ета тыя самыя калёса, але пяраробляныя. В. Старына. Перарывацца, дзс.— 1) перерываться. Тонкая нітка, дык пярарываяцца. — 2) сильно кричать, орать. Крычыць, аж пярарываяцца. В. Старына. Перарэза, ы, аг.—недоедливый до невозможности. Маўчы ты пярарэза, ня рэж ты майго сэрца! В. Загай, Пух. р. Перасіліцца, дзс. (прм. перасілены)—подорвать силы. Пярасіліўся паднімаючы бярвіно, дык жывот баліць. Атрахім быў здаровы мужчына, але ціпер пярасіляны. В. Старына. Перастарык, а, м. — престарелый. Ведама, пярастарык: узьлез на печ ды качаяцца! В. Старына. Перастарэлая. Ашчэ ты, маладзіца, ня пярастарыца — мужык, нябось, трэба!.. В. Старына. Перасыпаць, дзс. (зак. перасыпаць, прм. перасыпаны)—ремонтировать строение, разбирая брёвна и заменяя подгнившие из них новыми. Вясною будам пярасыпаць сваю хату. Хлеў добра пярасыпаны: скаціня будзя цепла. В. Старына. Перасьпеліваць, дзс. (зак. перасьпеліць) — допустить до перезревания. Хай ашчэ сьпеюць дулі, але пярасьпеліваць іх ня можна—пагніюць посьля к 'бачыш. Пярасьпеліў я сваю грэчку, ціпер асыпаяцца косячы. В. Старына. Перасьпелы, прм. — перезревший. Пшаніца аж крышыцца—ведама, пярасьпелая. Пярасьпелы ячмень асыпаўся. В. Старына. Перасьпяваць, дзс. (зак. перасьпець)—перезревать. Пара касіць канюшыну,—нашто, каб пярасьпявала. Пярасьпеў авёс. В. Старына. Перасьцерагаць, дзс. (зак. перасьцерагчы)—предостерегать. Я яго пярасьцярагоў, каб ня броўся ня за сваё дзела. Ня было каму пярасьцярагчы яго, ён ня пашоў ба туды к п'яным. В. Старына. Перасьцярога, і, ж. — предостережение. Ня памагла яму ніякая пярасьцярога. В. Старына. Перасядаць, дзс. (зак. перасесьці)— о пище: задерживаться в глотке. Сопкая картопля, аж у горла пярасядая. Ігруша пярасела ў горля. В. Старына. Ператраіць, дзс.—вспахать в тре
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁