2) усердно и много поработать. Мала ён патлуміўся за етаю работаю? — дык ціпер во хварэя. В. Старына.
Патлусьцець, дзс. — пожиреть. Кабану ік сталі лепяй даваць есьці, дык атразу патлусьцеў. В. Старына.
Патоля, і, ж. — поблажка. Дзіцяці раз, другі дай патолю, дык посьля бяда з ім будзя. В. Старына.
Патом, прс. — 1) потом, после. Патом прыдзяш — ня дзе дзенясься. 2) всетаки. Дарма, што ён благі чалавек, а патом у яго хутчэй што дастаняш. В. Старына.
Паторкаць, дзс. — поторкать. Паторкай яго пад бок, хай прачынаяцца. В. Старына.
Патоўпіць,-цца, дзс. — поместить, -ться. Ты-ж етых яблыкаў ня патоўпіш у свой кадоўбчык. Сабралася народу, аж чуць патоўпіліся ўсе ў хаця. В. Старына.
Патрабаваць, дзс. — требовать. Німа каму ў нас патрабаваць школы ў сяло. В. Старына.
Патрактаваць, дзс. — угостить. Міне швагір добра патрактавоў гарэлкаю ды каўбасаю. В. Старына.
Патрапаць, дзс. — потрепать. Патрапала ўвесь лён свой. В. Старына.
Патрапеняць, дзс. — посходить с ума. Хлопцы, што вы робіця? хіба вы патрапеняпі?! В. Старына.
Патрапіць, дзс. — попасть. Ён адзін ня патрапіць дамоў. В. Старына.
Патрашыць, дзс. — потрошить. Буду патрашыць рыбу. В. Старына.
Патроху, прс. — понемногу. Усяго саброў патроху: сена, канюшыны, вікі. В. Старына.
Патрошку, прс. — понемножку. Патрошку ты бяры, каб лягчэй было несьці, ато падарвесься. В. Старына.
Патрухаць, дзс. — побежать трусцой. Во як хутка патрухаў — і ня дагнаць яго. В. Старына.
Патрыножыць, дзс. — стреножить, спутать три ноги. Коні патрыножылі, а самі паселі. В. Старына.
Патрысьціць дзс. — гл. Трысьціць. Патрысьціла два клубке нітак. В. Старына.
Патрэба, ы, ж. — надобность. Няхай валяяцца кавалак дзерава на ўсякаю патрэбу. За ўсякаю патрэбаю ўсё бяжы к людзям. В. Старына.
Патрэбна, прс. — нужно. Патрэбна ета яму было рабіць, — мог абыйціся! В. Старына.
Патрэбны, прм. (скар. патрэбен) — необходимый, нужный. Ён патрэбны чалавек у міне. Патрэбян ён тут, ік сабаку пятая нага. В. Старына.
Патрэт, а м. (пам. патрэцік) — портрет. Зьняліся па патрэт. Стаіць на партрэця, усяроўна, ік жывы. В. Старына.
Патужыцца, дзс. — посилиться. Патужыўся ды вырваў кол. В. Старына.
Патузаць,-цца, дзс. — подёргать, -ться (особенно в борьбе, в драке). Біць ня біў, а так троха загрудкі патузаў яго. Ведама выпіўшы абудва: патузаліся загрудкі. В. Старына.
Патуль, прс. — потуда, до тех пор. Патуль чапіўся, пакуль ня надавалі ў каршэнь. В. Старына.
Патупаць, дзс. — 1) потиху пойти. Падзакусіў ды патупаў сабе памаленьку. — 2) побранить слегка кого, тупая при этом ногами. Троха натупаў на сваю бабу. В. Старына.
Патурыць, дзс. — 1) пойти быстро. Закурым ды патурым. — 2) погнать быстро. Ік патуру — аж закурым! В. Старына.
Патухляць, дзс. — сделаться тухлым. Патухлялі яйца, ведама доўга ляжаць. В. Старына.
Патухнуць, дзс. — погаснуть. Патухлі дрова ў печы. Патухла цяпло на комінку. В. Старына.
Патыліца, дзс. — затылок. Стукнаўся патыліцаю аб вушак. В. Старына.
Патэльня, і, ж. — противень. На патэльні буду пячы піраге. На патэльні сьпякла парасё. В. Старына.
94 👁