Набадзяцца, дзс.—наволочиться. Набадзёўся ён па сьвеця шмат. В. Старына.
Набегчы, дзс. — 1) набежать на кого. Собіла яму набегчы на дзіця.— 2) перепасть в руки чему: деньгам и пр. Калі-ня-калі й набяжыць якая капейка. В. Старына.
Набедавацца, дзс.—натерпеться бед, горя. Набядавоўся чалавек бяз хлеба. В. Старына.
Набердкі, дак, мн. — шлея. Справіў сырымятныя набярдкі каню. Запрог хамут бяз набярдак. В. Старына.
Набівацца, дзс. (зак. набіцца) — напрашиваться. Ашчэ с сваім дабром ды буду набівацца! Я ня прасіў яе, яна сама набілася мне с сваею работаю. В. Старына.
Набіліцы, набілкі, набільніцы, мн. — рамка для бёрда в кроснах. Зрабіў новянькія набіліцы ў кросна. В. Крамяні, Пух. р. Вузкія набілкі: бёрда ня лезя. В. Старына. Пакалоліся набільніцы, ткучы кросна. В. Востраева, Сьміл. р.
Набіраць, дзс. (зак. набраць) — покупать материю. Паедам на места дзеўкам набіраць на катанкі. Наброў корту на штанэ. В. Старына.
Набіцца, дзс. — найти толпой. У хату набілася народу, аж ня пралезьці. В. Старына.
Набіць, дзс. — побить. За што ты набіў хлапца майго? В. Старына.
Набліжацца, дзс. (зак. наблізіцца) — подходить близко (о предметах в большом количестве или одиночных, но громадных). Набліжаяцца войска. Саўсім наблізілася хмара. В. Старына.
Наблудзіць,-цца, дзс.—наблуждать, -ться. Ну й наблудзіліся мы ў леся здорава, чуць на бераг выбіліся! Наблудзілі мы тую ноч, пакуль на дарогу ўзьбіліся. В. Старына.
Наблутаць, дзс. — напутать. Як ён зьвіў етыя ніткі на клубок: не'к наблутаў ды й толька! В. Старына.
Набой, ю, м. — заряд в огнестрельном оружии. Цэлы набой усадзіў у зайца. В. Старына.
Набохацца, дзс. — налопаться. Набохаўся, аж прэ з яго. В. Старына.
Набраклы, прм. — набухший. Набраклыя дрова, дык яны ня гарацъ. Набраклы дуб цяжкі. В. Старына.
Набракці, дзс. — набухнуть от воды, от сырости. Ня кідай дошчак на дварэ, а то могуць набракці. Набраклі дзьверы. В. Старына.
Набрахаць, дзс. — насплетничать. Чаго толька ня набрэшуць людзі! В. Старына.
Набрацца, дзс. — 1) много наесться. Наброўся, ік тая сьвіньня. Наброўся, ік жаба гразі. — 2) много потрудиться, нагореваться. От наброўся, пакуль прышоў дамоў па етакуй благой дарозя! Наброўся чалавек гора. В. Старына.
Набрыдаць, дзс. — сильно надоесть. Ну й набрыдаў-жа ты мне, чалавеча! В. Старына.
Набрыняць, дзс. — набухнуть от сырости. Дзьверы набрынялі, дык ня зачыняюцца. В. Старына. (Пр. Набракці).
Набурыць, дзс. — намочить в постель. Хлапец набурыў у ложак. В. Старына.
Навадзіцца, дзс. — 1) много поводить кого. Навадзіўся я коняй, кароў наганёўся, і ўсяго нарабіўся. — 2) наесться чего жидкого. Навадзіўся сыты; навадзіўся кісялю. В. Старына.
Навадзіць, дзс. — 1) много поводить кого. Колька ты там навадзіў таго каня? — адно лета. — 2) налить, наполнить сосуды жидкостью до краев. Навадзілі міску журы. В. Старына.
Наважыць,-цца, дзс. — решить,-ться. Як наважыў, так і зрабіў. Наважыўся-такі паставіць на сваём. В. Старына.
Навалаводзіць,-цца, дзс.—наводить, навозиться. Навалаводзілі яны міне, пакуль я дабіўся свайго. Мала я навалаводзіўся з імі? В. Старына.
Навалач, ы, ж. — презр., — пришедший со стороны человек. Прыцяглася навалач на нашу галаву! В. Старына.
77 👁