Мацнейшы, прм. в. ст. — самый сильный. Яго голас мацнейшы ад усіх В. Старына.
Мацунак, нку, м. (польск. mocunek)— мощность, крепость. Во ета дык мацунак: ніякая сіла ня возьмя. В. Старына.
Мачаньне, я, н. — особый соус из сала кусочками в разболтанной муке. Добра наеўся мачаньня з блінамі. В. Старына.
Мачыха, і, ж.—мачиха. Кепска етым сіроткам жыць пры мачыся. В. Старына.
Машонка, і, ж.—мошна. Хто сьпіць да сонца, у таго хлеб у машонца. Прык. В. Загай, Пух. р.
Машына, ы, ж.—1) машина в обыкн. знач. Немцы выдумалі новаю машыну. —2) ж.-дор. поезд, чугунка. Машынаю хутчэй ехаць. В. Старына.
Машыраваць, дзс. — маршировать. Вунь салдаты машыруюць. В. Старына.
Машэнства, а, н. — мошенничество. От пашло на сьвеця машэнства, проста бяда! В. Старына.
Мезяны палец,—мизинец. Парэзала сярпом мезяны паляц. В. Старына.
Меньне, я, н. (польск. mienie) — имущество. Хай вам бог дасьць усякага меньня! В. Старына.
Меняй, прс. — меньше. Каму дасталося боляй, а каму меняй. В. Старына.
Мерг(к)аваць, -цца, дзс.—1) прикидывать в уме, соображать. Мяргуй, каб усім добра было. В. Старына. Усё мяркуя, як гэта зрабіць. В. Слопішча, Шацк. р.—2) разделываться с кем. Самі мяргуйцяся, мужчыны, каб нікому крыўды ня была! В. Старына.
Мерзьці, дзс.—мерзнуть. Такі дурны; будзя мерзьці на дварэ, а ў хату ня зойдзя пагрэцца. В. Старына.
Мерка, і, ж.—1) мера. Скупая твая мерка.—2) сантиметр, измерительная лента портного. Кравец зьнімая мерку. В. Старына.
Меркітаваць, дзс. — говорится об овцах, когда они принимают баранов производителей. Авечкі ўжо мяркітуюць. В. Слопішча, Шацк. р.
Меркятаць, дзс.—кричать подобно малому болотному бекасу ("баранку"). Ых, як мяркеча дзікі баранок! В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Места, а, н.—1) место. Ета маё места, ня садзіся тут. —2) местечко. У ету нядзелю на месьця быў вялікі кірмаш. В. Старына.
Местачковы, прм. — относящийся к местечку. Мястачковыя ўсё раскуплялі ў капярацівя, а сялавым нічога й ня'сталося. В. Старына.
Месяц, а, м. (пам. месячык) — луна. Ашчэ ня ўзышоў месяц. Сьвеціць месячык. В. Старына.
Месячны, прм.—лунный. Месячная ноч: добра відна. В. Старына.
Мех, а, (пам. мяшэчак)—1) мешок. Насыпаў мех жыта на продаж. Мяшэчак круп зрабіў. Пазавязвай мяхе добра.—2) неповоротливый человек. Мех еты сеў — дык і прыкіпеў. В. Старына.
Мецца, (маюся, маесься), дзс.—1) поживать, чувствовать себя, здравствовать. Як жа вы маяцяся: ці здаровы? В. Старына.—2) намереваться, иметь в виду что-либо сделать. Меўся ў лес ехаць, да німа як. В. Старына.
Мець, (маю, маеш) дзс. — иметь. Трэба сваё мець начыньня, каб ня хадзіць к людзям. Што маю, то й даю. В. Старына. Мею цэлага чырвонца. В. Крамяні, Пух. р.
Мець вока на каго—сердиться. Я маю на цібе вока: ня буду с табою гаварыць. В. Старына.
Мешалка, і, ж.—деревянная узкая лопата для размешивания теста свиньям. Уцякай, ато мешалкаю дам па нагах! В. Старына.
Мешанка, і, ж.—корм для коров, состоящий из перемешанных картофеля и мякины. Карова цэлаю зімку стаіць над мешанкаю. В. Старына.
79 👁