Марац, марца, м. — месяц март. Сьцюдзёны марац. Прайшла ўжо палавіна марца. В. Старына.
Мараць, -цца, дзс.—1) марать, -ться. Ня марай ты рук. Вельма-ж мараяцца адзежа пры етуй рабоця. —2) испражняться (о ребенке). Нешта часта дзіця мараяцца: ці ня жывоцік баліць? В. Старына.
Марачыцца, дзс. — утомлять сознание, затуманивать его. Даволяй табе ўжо марачыцца над етымі кніжкамі! В. Старына.
Марачыць, дзс. —1) дурить. Кінь ты, чалавеча, марачыць галаву мне!— 2) приставать с просьбою или разговорами. Вот марочыць чалавек: пазыч яму грошай, а іх і ў самога німа. В. Старына.
Мардавацца, дзс.—утомляться, мучиться работою. Ня мардуйся адзін: я пасоблю. В. Старына.
Мардасы, аў, мн. — презр., лицо, рожа. Ня лезь, дам па мардасах! В. Старына.
Мардаты, прм. — толстомордый. Мардаты, ік татарын. В. Старына.
Маркач, а, м. — баран производитель. Ну й худыя-ж баранэ маркачэ! В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Маркотна, прс. — грустно. Не'к маркотна мне сягоньня. В. Старына.
Маркоціцца дзс. — грустить. Годзя табе ўжо маркоціцца: бяжы на вуліцу, пагуляй. В. Старына.
Мармытаць, дзс. — бормотать. Мармоча нешта сабе пад нос, ік мядзьведзь. В. Старына.
Марнаваць, -цца, дзс.—1) портить, -ться, приходить в негодное состояние. Ня марнуй ты свае адзежы, ня кідай абы-дзе! Пры етакуй рабоця шмат марнуяцца дабра дарам. — 2) убивать время. Толька час с табою марную дарам. Шкода толька таго часу, што дарам марнуяцца. В. Старына.
Марнець, дзс. — становиться болезненным, худым. Марнея дзеўка, седзячы ў бацькоў. В. Старына.
Марня, прс. — напрасно, без пользы. Марня ўсё гіня, прападая. В. Старына.
Марсануць, дзс.— быстро удрать, как взвидеть. Як марсане—толька й бачыў!.. В. Старына.
Марскаць, дзс. — быстро бросать что-н. мелкое. Памалу сей ты, ня марскай етак. В. Старына.
Марудзіць дзс. — медлить, оттягивать время. Ну, ня марудзь мне часу, давай работу! В. Старына.
Марудна, прс.—затруднительно, медлительно. Аднаму троха марудна каціць камянь. Тонкія ніткі— дык марудна рабіць панчохі. В. Старына.
Марцаваць, дзс.—бегать весною в марте (о котах). Кот марцуя: крычыць нейдзя на гары. В. Старына.
Маскаль, я, м.—солдат. Наш дзядзька служыў у маскалёх. В. Старына.
Маслачка, а, н. — маслице. Якоя жоўцінькая маслачка! В. Старына.
Масьлёнка, і, ж.—молоко без жиров, что остается после сбивания масла. Дзецям дай масьлёнку, хай ядуць с хлебам. В. Старына.
Масьляк, а, м. (пам. масьлячок)— гриб масляник. Папаліся мне адны масьляке. Масьлячка знашоў. В. Старына.
Масьціцца, дзс. — пристраиваться сесть. Куды ты мосьцісься: тут німа табе места. В. Старына.
Масьціць, дзс.—1) устилать мостовую и пол. Юрай гвозьдзіць, а Мікола мосьціць. Прык. Будам масьціць свае сенцы.—2) устраивать сиденье в телеге. Масьці добрая сядзеньня, каб мякка было ехаць.—3) ставить, укладывать к.-л. предмет в тесноте. Куды ты мосьціш жбанок? тут і так цесна. Німа ўжо куды боляй масьціць у падмурак каменьня. В. Старына.
Масьць, і, ж. — 1) мазь. Хвэльчар доў жоўтаі масьці. — 2) масть-окраска. Жарабок чорнаі масьці. Якоі масьці ваша карова? В. Старына.
91 👁