Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Лотаць 149 Лотаць, i, ж, — раст., калужница (Caltha palustris L) Б. Запярыньне, Пух. p Лоўж, лаўжи, jk.'— куча хворосту. Гальлё пасьцягвалі ў лаўжэ. B. Старына. Лоўка, пре —ловко, отлично. Лоўка ты зрабіў сундук. А Старына. Лоўкі, прм. (Іямр. левак)— 1) ловкий (человек). Лоўкі хлопяц— маладзец! Ловак, як вол да караты. Прык. С. Навасёлкі, Пух.р. —2) о вещи: удобный для обращения, брания. Лоўк! зуслончык выдзялаў. Лоўкая сякерка. Б. Старына. Луб, а, —луб.,С аднаго луба пашыў дзьве каробкі. Дождж цэдзіць, ік із луба. В. Старына. Лубаваты, прм.—твердый, подобный лубу. Лубаватая, падла, кара! В, Слопішяа, Шацк. р. Лубін, у, ж.—лупин (Lupinus L). Ня хваціла свайго лубіну пасеяць на*дной палося. В. Старына. Лубка, i, ж,— лубок, лубяная ко* робка. Сьвяньціць нанесьлі ў лубца. В. Машарова, Сьміл. р. Лублніць, дзс.—об яйце: издавать глухой звук. Пуха ў тваём яйцы, ік дошка, лубяніць. В. Старына. Лубянка, i, ж. — 1) коробка, ёмкостью 5—б гарнцев. Журавін назьбіралі цэлаю Лубянку. С. Дукора, Сьміл. р.—2) колыбель из лубка. Дзіця ляжыць у лубянца. В. Старына. Лубяны, прм. — лубяной. Лубяная каробка. Лубяная калыбель. В. Старына. Луг, у, ж.—щелок. Лугам змыла галаву. Трэба нарабіць лугу на плацьця. В. Старына. Лудзщь, дзс. — зря терять время. Ня лудзіця часу дарам, а рабіця што-небудзь. В. Старына. Лудня, i, ж.—потеря зря времени. A, з етакаю работаю тол ька адна лудня! В. Старына. Лужына, ы, ж.-—лужа. Каля ганку стаіць лужына вады. В. Старына. Лузаць, дзс. — очищать от шелухи. Бяры, лузай насолю на полудзянь. B. Старына. Луцьце Лук, а, л#.—лук со стрелой (детская игрушка). Хлапцэ страляюць з лука. В. Старына. Лук о, i, ж.—изгиб реки. На луца парасла добрая трава. С. Амелъна, Пух. р. Лу катка, i. ж. — зигзаг, Дарога цягняцца лукаткаю. В. Старына. Лукашачкі, чак, мн.—маленькое корыто для корма курей. Лукашачкі раскалоліся; німа ў чом курэй пакарміць. B. Белае, Пух.р. Луна, ы, ж. — несчастие, бедствие. Луна нейкая найшла: мошка ўсё ў полі паела. В. Старына. Лулаты, прм. — 1) с большими некрасивыми губами. Дзеўкі ня любяць лупатага. В. Старына.— 2) пучеглазый. От лупаты: вочы ўсяроўна, 1к наверся растуць! В. Раунапольле, Пух. р. Лупіцца, дзс.—сильно кричать. Чаго ты лупісься, ік у леся? В. Старына. Лушць, дзс.— 1) сдирать кожу. Разьнік лупіць карову.—2) брать высокую цену. У крамя за малую глупасьць лупяць, колька хочуць. В. Старына. Лулцаваць, дзс. (аднакр. лупцануць)—хлестать плетью, палкою. Уп'ецца ды лупцуя сваю жонку. Вось лупцану табе важкамі! В. Старына. Луііцоўка, i, ж.—битьё. Маўчы, ато дам добраі лупцоўкі! В. Старына. Лупы, луп, мн.-~ большие некрасивые губы. Чаго надзьмуў свае лупы? (зн. обиделся). В. Старына. Луска, i, ж.— 1) чешуя. Абскрабі с сялядца луску.— 2) шелуха. Насеньнікі—адна луска. В. Старына. Луста, ы, ж.—ломоть хлеба. Хоць у руках луста, але грошаў пуста. Прык. В. Сьвінка, Пух. р. Лут, а, м., луціна, ы, ж.— лыко с молодой липки. Вот доўгая луціна! Выразаў добры лут, будзя чым лапаць падплесьці. Хлопяц выцягнаўся, ік пут. В. Старына. Луцьце, я, н. зб.—гл. Лут. Купіў на месьця луцьця на лапці. Паедам у луцьця (зн., драть лыко). В. Старына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лаўжй, упецца
3 👁
 ◀  / 330  ▶