Старонка 157
◀ / 330 ▶
Лабаты 144 Ланкетка Л. Лабаты, прм. — лобастый. Дурніца ета лабатая ня можа дагадацца. В. Старына. Лабэціна, ы, ж. — насм., большой лоб. Глядзі, ато палучыш ложкі па лабэціня. В. Старына. Лава, ы, ж.—длинная скамейка. Садзіся на лавя. В. Старына. Лагавіна, ы, ж. — низкий сенокос, в ложбине. Сямёну рэз прыпоў у самуй лагавіня — будзя з яго сена! В. Старына. Лагіза, ы, ж. — лентяй. Ну й лагіза ваш Лявон: ляжыць цэлы дзень ды ляжыць! В. Русаковічы, Пух. р. Лагчына, ы, ж.—лощина, ложбина. У лагчыня добрая канюшына парасла. В. Старына. Лад, у, м. — 1) согласие, спокой. Німа ў іх у хаця ладу. — 2) сговоры при сватаньи невесты. Сватэ прыехалі к Ляўшуновым лад рабіць. В. Старына. Ладзіцца, дзс. — житься. Пішы як табе ладзіцца на новум месьця. В. Старына. Ладзіць, дзс.—приводить что в порядок, устраивать. Ік бацьке ладзілі—катэ лазілі; сталі сынэ ладзіць—сталі сабакі лазіць. Прык. Бацька ладзіць калёса на дварэ. В. Старына. Ладка, і, ж.—оладья. На сьнеданьня будуць ладкі з макам. В. Старына. Ладком, прс.—согласно, мирно. Сядам радком ды пагаворым ладком. Прык. В. Старына. Ладны, ланны, прм. — 1) довольно большой, высокий. Трава ўжо ладная вырасла. В. Старына. Сёлята ланны авёс. В. Крамяні, Пух. р.—2) хороший, привлекательный. Якая ладная дзяўчына твая! В. Старына. Лажбель, я, м. — неповоротливый толстяк, брюхач. Лажбель ты, паварачвайся хутчэй! С. Амельна, Пух. р. Лажыцца, дзс. — ложиться. Ужо лажуся спаць. В. Старына. Лазавік, а, м. — житель болотного края (в насмешку). Лазавік ты, чаго ты дзівісься!? С. Амельна, Пух. р. Лазам лазіць, — настойчиво лезть. Лазам лазіць па зямлі. В. Старына. Лазьня, і, ж.—баня. У лазьні добра выпарыўся. В. Старына. Лайдак, а, м. (пав. лайдачына) — плут, бездельник. Нічога ты ня зробіш з етым лайдаком. Пачакайжа, лайдачына, палучыш ты ат міне што! В. Старына. Лайдачка, і, ж.—развратница, плутовка. Ведама лайдачка, толька бацькоў ня слухая да с хлопцамі гуляя. В. Старына. Лайнік, а, м. — гл. Лайдак: Ах лайнік ты, лайнік, што ты робіш?! В. Крамяні, Пух. р. Лайніна, ы, ж. (пам. лайнінка)— отрезок полотна для покрытия чего. Во ашчэ палатна астанецца й на лайніну. Накрый дзяжу хоць етаю лайнінкаю. В. Старына. Ламачына, ы, ж.—1) обломленная толстая хворостина. Вазьмі ат сабак якую ламачыну.—2) перен., неповоротливая малоспособная женщина (или мужчина). Узёў сабе замуж нейкаю ламачыну, — рабіць нічога ня ўмея. В. Старына. Ламанцы, аў, мн. — опресноки из муки и картофеля. Ламанцы памачалі ў мак. В. Дукарка, Сьміл. р. Ламаха, і, ж—снаряд для обламывания волокна льна и конопли при их терке; с одним языком. Ёмкая ламаха: добра ломіць лён. В. Вострава, Сьміл. р. (Пр. Церніца, Уціраха) Ламацьцё, я, н. — ломота. Ламацьцё ў плячах, нельга й паварушыцца. В. Старына. Ламачча, а, лам'ё, я, н. зб. — лом, хворост. Назьбіроў вазок ламачча. Улетку можна назьбіраць і лям'я якога ды паліць у печы. В. Старына. Ланкетка, і, ж. (зьмен. лянцэт)— пластинка, употребляемая при кастрации животного. Канавал пачапіў на сібе ланкеткі. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 330 ▶