Абарваны—гл. Абрываць.
Абармот, а, м. (лаянка)—большой плут. Абармот ты, гультай! В. Старына.
Абарона, ы, ж.—защита. Ламачыну якую вазьмі—і то будзя абарона. Ого, у немцаў вялікая абарона! В. Старына.
Абарсаць лапаць дзс.—втянуть в ушки лаптя „аборы“ Абарсаю лапці ды буду абувацца. В. Белае, Пух. р.
Абачнасьць, і, ж.—внимание. Хай маё пяройдзя: некаліся чалавек будзя мець абачнасьць і на міне. В. Старына.
Аббіваць, дзс. (зак. абабіць, прм. абабіты)—околачивать. Сундук абабілі зялезам. Ік засяваюць, дык сьцелюць першы абабіты снапок. В. Старына.
Абблутаць, дзс. (прм. абблутаны)—опутать. Ік абблуталі каня лейцамі, дык тады толька ўлавілі. Марынка ходзіць у вузкай спадніцы, ік абблутаная. В. Старына.
Аббрэхваць, дзс. (зак. аббрахаць)—оговаривать, возводить клевету. Толька бегая па сяле ды аббрэхвая суседзяў. Ужо ўсё ўсьпеў аббрахаць пра міне. В. Старына.
Аббягаць, дзс. (зак. аббегчы)—обегать. Конь уцякоў, а я стоў яго аббягаць. Трэба кругом аббегчы. В. Старына.
Абважваць, дзс. (зак. абважыць)—обвешивать. Ік станя абважваць каждага па каплі, дык і то шмат зьбярэцца. Міне абважылі чуць ня на хунт. В. Старына.
Абваліць,-цца, дзс. — обрушить, -ться. У вадрыня абваліўся дзядок. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Абвінавачваць, дзс. (зак. абвінаваціць)—обвинять. У судзе абвінавацілі яго на тры рублё. В. Старына.
Абвінуць, дзс.—обвить, обвязать. Парэзаў паляц: трэба абвінуць чым. В. Старына.
Абгабляваць, дзс. (прм. абгаблёваны)—обстругать доску или кусок дерева. Добра абгаблюй ету дошку, каб была гладкая. Зуслон гладзінька абгаблёван. В. Старына.
Абгаліць, дзс.—обрить, остричь. Усю галаву абгаліў сабе. В. Крамяні, Пух. р.
Абганашыць, дзс. (прм. абганошаны)—дочиста ощипать что. Даўзваньня абганашылі садок. Гаспадыня ўсе грады абганашыла сьвіньням. Але ўся дулька абганошана. В. Старына. (Пр. Адганашыць).
Абганіць, дзс.—опозорить. Абганіў, абганіў пярад людзьмі й рабі з ім, што хочаш. В. Старына.
Абганяць картоплю—окучивать картофель. Мы толькі ашчэ раз абагналі сваю картоплю. В. Старына.
Абгарадзіць,-цца, дзс. (прм. абгароджаны)—огородить,-ться. Кругом абгарадзіўся ат суседзяў. Двор абгароджан чыстаколам. В. Старына.
Абгарэць, дзс.—обгореть. Уся качарга абгарэла. В. Старына.
Абглядаць, дзс. (зак. абглядзець, прм. абгледжаны)—1) осматривать. Мужчыны абглядаюць жыта. Абглёдзяўшы коні, хлопцы паселі. В. Падбярэжжа, Пух. р.—2) оправлять, приводить в порядок. На зіму трэба хату абглядзець. Калі хлеў абгледжаны, дык цяплей скаціня. В. Старына.
Абгортваць, дзс. (зак. абгарнуць, прм. абгорнуты)—окучивать, обсыпать землей, золой или песком. Нашы абгортваюць капусту. Абгарні гаршчок жарам. Капуста лепяй удаецца, калі яна абгорнута. В. Старына.
Абграбаць, дзс. (зак. абгрэбці)—огребать. Надта абграбаць воза ня трэба, а з большага абгрэбці ды хутчэй ехаць. В. Старына.
Абгрызаць, дзс. (зак. абгрызьці, прм. абгрызены)—1) обгрызать. На, во абгрызі костку. Уся яблынка абгрызяна зайцамі.—2) ощипывать траву. Конь во няхай абгрызая каля град. В. Старына.
Абдзімаць, дзс. (зак. абадзьмуць, прм. абадзьмуты)—очищать дуновением воздуха. Абдзімаць
85 👁