А, аб (перад гл. зычнымі ап, перад аднасклад. з дзьвюма зычнымі ў пачатку аба), прыйм.—1) о, об. Я а божум сьвеця нічога ня ведаю. Ё тут аб чом казаць! Аб тоя-ж і я кажу. Бацькé клапоцяцца аба мне. В. Старына.—2) в смысле предл. с. Гаруя аб адной картоплі. В. Старына. А, злуч.—и. Казянінкі а Пудзіцак—адна хвіля: увосянь такая гразішча, што ня вылязьці. В. Старына. А, выкл.—а. 1) для выраж. удивления. А—а! во дык дзіва!—2) догадки. А—а, бачыш, як яно; я й ня ведаў!—3) негодования. А, ліха на вас!—4) переспроса. А? што ты там кажаш? В. Старына. Аба, злуч.—гл. Абó. Аба я пайду, аба ты йдзі. В. Раўнапольле, Сьміл. р. Абабрацца, дзс.—1) вызваться на что. Абаброўся етакі-то разумны, ня трэба!—2) очиститься. Ніяк ня'бабрацца ад гразішчы. В. Старына. Абабэніць, абабэнчыць, дзс. безас.—вздуть (живот) от об'ядения. Абабэніла жывот. В. Старына. Сымонаву аўцу абабэнчыла. Пас. Дубраўка, Пух. р. Абадзьмуты—гл. Абдзімаць. Абадзьмуцца, дзс.—надуться, насупиться. Абадзьмуўся, ік тая курыца, ды сядзіць. В. Старына. Абадзьмуць, дзс. безас. — вздуть (о животе). Каб цібе абадзьмула! В. Старына. Абазвацца—гл. Абзывацца. Абалона, ы, ж.—верхний слой дерева до сердцевины. Няважны стол: дошкі з аднае абалоны. В. Старына. Абалоністы, прм.—сделанный из верхних слоев дерева. Ня купляй абалоністага цэбра. В. Старына. Абалонка, і, ж.—оконное стекло. Дзіця выбіла абалонку. В. Крамяні, Пух. р. Абапал, прыйм.—по обе стороны. Абапал дарогі стаяць бярозы. В. Старына. Абапнуцца, дзс.—окрыться. Абапніся хустаю, ато холадна. В. Старына. Абаранак, нка, м.—баранка. Ня плач: куплю дзірачку з абаранка (жарт да малога). В. Старына. Абараніць,-цца, дзс.—защитить,-ться. Чуць абараніўся ат сабак. Каб ня'баранілі, прытаўклі-б яго. В. Старына. Абарачацца, дзс.—вращаться среди кого; бывать в каких-либо местах. Дзе-та абарачаяцца наш сынок? В. Старына. Абарачвацца, дзс. (зак. абярнуцца)—поворачиваться к кому. Ня'барачвайся назад, ня пазірай. Аберняцца задам, ды маўчыць. В. Старына. Абарачваць,-цца, дзс. (зак. абярнуць,-цца, прм. абернуты)—опрокидывать,-ться. Хадзім абарачваць вазэ. Абернам воз. Воз абярнуўся. Міска абернута на лаўца. В. Старына. Абарванец,-нца, м. — оборванец, оборвыш. Па сяле ходзіць нейкі абарваняц. Ах ты абарваняц! (лаянка). В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁