Клінаваць, дзс. — загонять клинья. Трэба зараз клінаваць кола ў малатарні. В. Старына.
Клінок, нка, м. — мешочек угловой формы для сыров. У клінку атціснулі сыр. В. Старына.
Клопат, у, м. — забота. Клопату таго аж ня'бабрацца. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Прык. В. Старына.
Клуб, а, м. — тазовая кость. Марына зьвіхнула клуб. В. Старына.
Клубкаваты, прм. — шарообразный. Падай мне клубкаваты камянь. В. Слопішча, Шацк. р.
Клунак, нка, м. — большой связок. Навязала клунак с плацьцям — чуць падняць. В. Старына.
Клыгаць, дзс. — прихрамывать. Конь нешта клыгая на'дну пярэднюю нагу. В. Старына.
Ключ, а, м. — 1) ключ. Ат сянец згубіўся ключ. В. Старына. — 2) стропило с крюком, которым оно цепляется за „кладзь“. Ужо паклалі на крышу ключэ. С. Амельна, Пух. р.
Клякатаць, дзс. — клокотать. У канаві вада аж клякоча. В. Вострава, Сьміл. р.
Клямар, мра, м. — тиски для скрепления чего. Еты клямар саўсім ня трымая. В. Крамяні, Пух. р.
Клямарка, і, ж. — дверная ручка с щеколдой. Сагнулася ў дзьвярах клямарка. В. Старына.
Клямка, і, ж. — щеколда в дверной ручке. Стаю на ганку, узёўся за клямку. (З слоў дзіцячай гульні). В. Старына.
Клясьці, - ціся, дзс. — клясть, - сться; проклинать. Ня чапай, ато буду клясьці. Нечага табе клясьціся. Кляне яго на чом сьвет стаіць, аж страх слухаць. В. Старына.
Кляса, ы, ж. — класс. Толька тоя названьня, што ён вучыўся: ён і аднае клясы ня пярайшоў. В. Старына.
Кляшня, і, ж. (пам. кляшэнька) — часть холодной постройки. Наклалі цэлаю кляшню сена. Каб ік пуні дарубіць ашчэ адну кляшэньку, дык і добра б было. В. Старына.
Кляштар, у, м. (польск. klasztor, з ням. Kloster, лац. claustrum) — монастырь. У кляштары даўней жылі манахі, а ціпер так стаіць. В. Старына.
Кмен, у, м. — тмин (Carum Carvi L.) С кменам хлеб не'к лёпяй. В. Старына.
Кнігаўка, і, ж. — чибис (Vanellus). Во калі вясна: кнігаўкі крычаць на балоця. В. Старына.
Кніжка, і, ж. — книжка. Ета ён у кніжца вычытаў, а ня сам выдумаў. В. Старына.
Кнот, у, м. (пам. кноцік) — фитиль. У лянпя згарэў кнот. У газьніцку ўцягні маленькі кноцік. В. Старына.
Кнут, а, м. — привязки из хворостин, которыми прикрепляются „прылаткі“ или „паплёт“, „увязкі“, в соломенной крыше. Нарабілі кнутоў на ўвязкі. В. Турэц, Сьміл. р.
Кныр, а, м. — кабан-самец производитель. Сьвіньня хоча кныра, нешта ўсё лётая. В. Старына.
Княваць, дзс. — еле таскаться, еле жить. Княвая, ік ня жывы ўсяраўна. Старая чуць княвая. В. Старына.
Козлы, аў, мн. — гл. Казлэ, 1 знач. Бярвіно чуць усьцягнулі на козлы. В. Старына.
Кока, і, аг. (дзіцячае) — картофелина или яйцо. На, Іванька, еш коку. В. Старына.
Кола, а, н. — 1) колесо. Справіў новыя колы. — 2) вертящийся стержень в машине. Андрэй зрабіў кола ў малатарню. В. Старына.
Колік, колічак, а, м. — уменьш. от кол. Гладыш вісіць на коліку. Колічкам забі дзірку. В. Старына.
Колка, і, ж. — гл. Калацьцё. Мяне схваціла колка. В. Турэц, Сьміл. р.
Колца, а, н. — кольцо всякое, кроме кольца-перстня. У дугу ўкруцілі жоўтая колца. В. Старына.
Колька, колечка, прс. — сколько. Колька чалавек пабачыў таго гора, аж страх падумаць! Колячка там тае картоплі ў нас?! В. Старына.
82 👁