Квапіцца, дзс. — зариться. Нечага квапіцца на чужоя. В. Старына.
Квапнасьць, і. ж. — жадность. Ото дзе квапнасьць: усё-б заброў сабе. В. Старына.
Квапны, прм. — завистливый, жадный. Чаму не: на чужоя дык і ты квапны. В. Старына.
Кварта, ы, ж. — 1/4 гарнца = 0,82 літра. На барыш дасталі кварту гарэлкі. В. Старына.
Квартовая пляшка, — бутылка размером „кварты“. Квартовую пляшку ўзёў на ваду. В. Старына.
Кваска, і, ж. (польск. faska) — кадь, кадушка. Наклалі сала цэлаю кваску. Сваіх агуркоў на кваску будзя. В. Турэц, Сьміл. р.
Кватэрка, і, ж. — 1/4 кварты = 1/16 гарнца. (Кватэркамі мераецца толькі гарэлка). Выпіў кватэрку гарэлкі. В. Старына.
Квач, а, м — мазилка. Падай квач мазаць калёса. В. Старына.
Квашаніна, ы, ж. — студень. Замерзла ў стопца квашаніна. В. Старына.
Квіта, — в расчете; слово употребл. при расчете. Квіта, паня Мікіта! В. Старына.
Квіток, тка, м. — квитанция. Грошай ня далі, а квіток выпісалі. В. Старына.
Кволіцца, дзс. — жаловаться на больслабость. Дзеўка ўсё нешта кволіцца — у баку баліць. В. Старына.
Кволы, прм. — слабый. Які-ж ты кволы: абы што, дык і захварэў. В. Старына.
Квэцаць, дзс. — марать, пачкать во что-либо черное: грязь, деготь и пр. Ня квэцай ты ботаў у гразь! В. Старына.
Кеміць, дзс. — соображать, быстро схватывать. Так дарма хлапец вучыцца, але задач нічога ня кеміць. В. Старына.
Кемкі, кемны, прм. — сообразительный. Які-ж ты ня кемкі, чалавеча! В. Старына. Юзік кемны хлопяц. В. Матарова, Сьміл. р.
Кеньдзіцца, дзс. — слегка капризничать, плакаться. Дзіця ўсё нешта кеньдзіцца: мусіць ня здаровая. В. Старына.
Кепікі, аў, мн. — насмешки. Усё сьмяецца с старога да кепікі строіць. Нечага строіць з міне кепікаў. В. Старына.
Кепскі, прм. (прс. кепска) — плохой, скверный. Кепская надвор'я. Кепска рада, браця! Ня будзе табе там кепска. В. Старына.
Кепства, а, н. — издевательство. Усё робіць на кепства. В. Старына.
Кеўзаць, дзс. — пачкать, замусливать; говорится о детях. Ня кеўзай ты кашы па стале. В. Старына.
Кешкацца, дзс. — копошиться. Старая ўсё кешкаяцца ў запячку. В. Старына.
Кідацца, дзс. — в спец. знач.: коекак перебиваться. Пакуль што кідаямся памаленьку. В. Старына.
Кідаць,-цца, дзс. (зак. кінуць) — бросать,-ться. Чаго ты кідаясься да міне с кулакамі? Малых кінулі дома, а самі пашлі. — 2) садить под плуг картофель. Нашы паехалі кідаць картоплю. В. Старына.
Кіжла, ы, ж. — гл. Кіжлун. Эй кіжла нейкая, абуцца ня ўмея! В. Старына.
Кіжлаты, прм. (лаянка) — малоповоротливый, слабый. Чорт ты кіжлаты, ідзі хутчэй! В. Старына.
Кіжлун, а, м. — малоповоротливый, слабый человек (насмешливо). Кіжлун ты — ня паднімяш мяшка! В. Старына.
Кій, я, м. — палка. Ня кіям, дык палкаю. Прык. В. Старына.
Кіла, ы, ж. — грыжа. Якаў нарвоў сабе на жываце кілу. В. Старына.
Кілбаса, ы, ж. — гл. Каўбаса. Госьцю трэба сьпячы кілбасу. В. Старына.
Кілішак, шка, м. (польск. kieliszek). рюмка. Выпіў кілішак віна. В. Старына.
Кілун, а, м. — человек, больной грыжею. Кілун гэты адзін ня дасьць рады бярвіну. В. Старына.
Кіньдзюк, ка, м. — желудок. Кіньдзюк с цяляці выкінулі вон. В. Старына.
79 👁