Старонка 146
◀ / 330 ▶
Каталік, а, м. — католик. Мой дзед быў каталік. Каталікё сягоньня сьвяткуюць. В. Старына. Катанка, і, ж. — женская теплая, на вате, кофта. Зарабіла сабе на катанку. В. Старына. Катар, у, м. (польск. katar, з лацінск. catarrhus) — насморк. Катар, — дык нічога ня чую. В. Старына. Катке, оў, мн. — 1) раст., рогоз широколистый (Typha latifolia L). На сянакося нарвалі каткоў. — 2) раст., клевер кошачий (Trifolium repens L.). У жнеўніку шмат каткоў. В. Старына. Катрынка, і, ж. — шарманка. Іграя на катрынку. В. Старына. Катух, а, м. — курятник. Курэй загналі ў катух. В. Старына. Каўбаса, ы, ж. — колбаса. На каляды нарабілі каўбас. В. Старына. (Пр. Кілбаса). Каўган, а, м. — миска, выдолбленная из дерева. Булён стаіць у каўгане. В. Старына. Каўкаць, дзс. — гл. Курняўкаць. Вунь кот каўкая. В. Слопішча, Шацк. р. Каўнер, а, м. — воротник. У кажуху атарвоўся каўнер. В. Старына. Каўтун, а, м. — 1) колтун, болезнь волос (Plica polonica). Каторы год ужо страдая маладзіца: убіўся ў галаву каўтун і рады ня даць. — 2) насм., сбившиеся волоса. Расчашы ты свае каўтунэ! В. Старына. Каўцях, а, м. — 1) ком помета. Узёў ды шпурляяцца каўцяхамі. — 2) в ругат. см. Каўцях ты засраны! В. Старына. Каханка, і, ж. — любовница. Пашоў да свае каханкі. В. Старына. Кахля, і, ж. — кафля, изразец. Грубку зрабілі з кахлі. В. Старына. Кацёлка, і, ж. (пам. кацёлачка) — 1) диск, круг для игры „качаць кацёлку". Хлыстаком разьбілі маю кацёлку. Пакаціўся, ік кацёлка. — 2) игра с этим кругом. Хлапцэ на вуліцы качаюць кацёлку. — 3) катушка ниток. Купіў кацёлачку белых нітак. В. Старына. Кацянё, няці, н. — котенок. Німа аднаго нашага кацяняці: мусіць нейдзя прапала. В. Старына. Качагар, а, м. — палка для мешания картофеля, когда его пекут на огне. Выразаў сабе бярозавы качагар пячы бульбу. В. Раўнапольле, Сьміл. р. Качалкі, лак, мн. — валёк для белья. Німа сваіх качалак, чым пакачаць плацьця. В. Старына. Качарга, і, ж. — кочерга. Во ціпер у нас аж дзьве качарзе: старая і новая. Усё паклалі на воз: вілкі й качэргі. В. Старына. Качарэжнік, а, м. — угол между печкою и стеною, — служит местом для кочерги, вил, помела и пр. Стаў ты на места вілкі — качарэжніка німа ці што? В. Старына. Качаць, -цца, дзс. — катать, -ться. Зараз буду качаць плацьця. Малы качаяцца па хаця, ік гарбуз у градах. В. Старына. Кашара, ы, ж. — овчарник в имении. Авечкі загналі ў кашару. В. Старына. Кашары, ар, мн. — солдатские казармы. Паехаў на кашары (знач. міма кашар; слова ўжыв. рэдка). В. Старына. Каштаваць, дзс. — 1) стоить. Дорага каштуя работа. — 2) пробовать. Сам каштуй і мне дай. В. Старына. Кашуля, і, ж. (польск. koszula, з лацінск. casula) — сорочка. Надзень чыстую кашулю: сёньня-ж нядзелька. В. Старына. Кашэль, шалі, м. — кошель, корзина. Наўбірала два кашале бульмы. В. Турэц, Сьміл. р. Кашэрны, прм. — кошерный. Кашэрная мяса дарагоя. В. Старына. Кашэрыцца, дзс. — старательно мыться, очищаться (насмешливо) Даволяй табэ ўжо кашэрыцца: ідзі есьці. В. Старына. Каюк, а, м. — конец. Каюк табе тут будзя. В. Старына. Квадра, ы, ж. — четверть (фаза) луны. Зараз зьменіцца квадра, дык мо' й пагода пацяплея. В. Старына. Квактуха, і, ж. — курица наседка. Трэба дзе дастаць квактуху, каб пасадзіць пылянята. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 330 ▶