ногі пакалоў, ходзячы па канюшынішчы. В. Старына.
Каня вадзіць,—рождественская забава из народного театра; „водзяць каня“ на новый год. У сяголята на новы год хлопцы будуць каня вадзіць. В. Старына.
Капа, ы, ж. (пам. копка)—1) 60 единиц при счете. Сабралі капу яец.—2) копна. Сена ляжыць у копах. Ячмень злажылі ў копку. В. Старына.
Капаніца, ы, ж.—1) мотыга. Грады накапуюць капаніцаю.—2) пруд. Статак пагналі паіць к капаніцы. В. Голацак, Сьміл. р.
Капаць, дзс. (зак. капнуць)—1) капать. Капая іс страхі.—2) крепко стегнуть кнутом. Дай, я яму хоць раз пугаю капну. В. Старына.
Капеж, капяжа, м. — стёк. Куры п'юць ваду с пад капяжа. В. Старына.
Капец, пца, м.—1) межевой знак в виде небольшой насыпи, а также вообще всякая земляная насыпь. Ціпер граніцы ніхто ня зьверня: парабілі капцэ. У іх за сялом нейкія капцэ: мусіць там пахаваны забітыя салдаты, ік была вайна с пранцузам.—2) присыпанная землёй куча картофеля на зиму. Палавіна картоплі памерзла ў капцы. В. Старына.
Капка, і, ж.—капля. На галаву папала капка вады. В. Старына.
Капказ, у. м. — Кавказ. У салдатах служыў на Капказя. В. Старына.
Капліца, ы, ж.—часовня. Служэньня ў ету нядзельку будзе на могілках у капліцы. В. Старына.
Капота, ы, ж.—капот. Надзень во хоць ету капоту. В. Старына.
Каптан, а, м.—большая катанка. Падрала каптан на йстужкі. В. Старына.
Каптанік, а, м.—лёгкая катаначка. Пашыла каптанік з брыжамі. В. Старына.
Капут, — капут, конец. Капут табе тут будзя. В. Старына.
Капцюр, а, м.—коготь или большой ноготь (презр.). Ну й капцюрэ-ж твае, ік у ката. В. Старына.
Капшук, а, м.—1) кисет, мешочек для табака. Цэлы капшук напхоў цюцюну. — 2) насм. обдутый, толстый мужчина. Капшук ты, хутчэй ты варушыся! В. Старына.
Капытнік, а, м.—копытень европейский (Asarum europaeum L.). Сьвіньня добра ядуць капытнік. В. Дубраўка, Пух. р.
Капыціцца, дзс.—оступаться (о лошади). Конь бягучы капыціцца. В. Старына.
Капельку, прс. — немножко. Выпіў капяльку малака. В. Старына.
Капялюш, а, м.—шляпа. Вунь поп ідзе ў капялюшы. В. Старына.
Кара, ы, ж.—кара, наказание. Наслоў бог етакаю кару на нас! В. Старына.
Карабаты, прм. — покоробленный, морщинистый. Надта-ж карабатая тваё сукно. Баба ўжо старая, карабатая. В. Старына.
Карабок, бка, м.—коробок, небольшая коробочка. Купіў карабок запалак. В. Старына.
Каравай, я, м.—белый пирог, который „дзеляць“ на последней свадебной беседе: режут на кусочки и „прадаюць“ всем гостям и посторонним. На чужы каравай рота ня разяўляй. Прык. В. Старына.
Каравайніца, ы, ж.—женщина, смотрящая за печеньем на свадьбе „каравая“. „Каравайніца з места пакрала ўсё цеста“. (Вясельная песьня). В. Старына.
Караваць, і, ж. — кровать. Зося сьпіць на новуй караваці. В. Старына.
Караваць, дзс. — гл. Карыць. Мужчыны пашлі за Смолянку караваць бярвеньня. В. Старына.
Каравы, прм.—грязный, с накоревшей грязью. Абуў каравыя анучы. І каравая і рызавая—і тоя ў вочы лезя. Прыгав. В. Старына.
Карагод, у, м.—хоровод. Дзеці вэнь на вуліцы гуляюць у карагод. В. Старына.
78 👁