Старонка 115
◀ / 330 ▶
Зайцавы, прм.—заячий. На сьнягу відаць зайцавы сьлядэ. В. Старына. Зайціся, дзс.—1) лишиться чувств. Дзіцянё чуць ня зайшлося ат плачу. — 2) онеметь, оцепенеть. Вада халодная, аж рукі зайшліся. В. Старына. Закажанелы, прм. — покрытый нечистотою, опущенный с виду. Нейкая закажанелая парасё. В. Старына. Закажанець, дзс. — покрыться нечистотою, опуститься с виду. Саўсім закажанялі дзеці бяз догляду. В. Старына. Заказаць, дзс. — оповестить заблаговременно. Бацюшка заказоў, каб на прачыстаю ўсе прыходзілі ў цэркву. В. Старына. Заказерыць вочы, — закатить глаза и смотреть удивленно. Заказерыў вочы, ік вядзьмак, ды пазірая. В. Старына. Заказьнік, а, м. — заповедный лес. Гэты лес заказьнік: тут ня можна страляць дзічы. В. Смалярня, Шацк. р. Закаласіцца, дзс. — начать колоситься. Жыта ўжо закаласілася. В. Старына. Закапыліць губы, — сделать жест губами, когда что-либо не понравится. Бачыш ты яго: і губы закапыліў! В. Старына. Закаравець, дзс. — пропитаться грязью. Анучы закаравялі: нельга абуваць. В. Старына. Закарэць, дзс. — покрыться слоем грязи. Ночвы закарэлі. Закарэла дзіця. В. Старына. Закасаваць, дзс. (прм. закасованы)— 1) аннулировать закон, распоряжение. Усе даўнейшыя законы закасавалі. Што ўперад было, ўсё ціпер закасована.—2) зачеркнуть. Напісоў, ды нешта закасавоў.— 3) превзойти в чем кого. Сын ужо й бацьку закасавоў. В. Старына. Закасваць,-цца, дзс. (зак. закасаць, -цца)—засучивать (рукава, штаны, юбку). Закасаў рукавэ, каб ня памараць у гліну. Закасалася баба аж па пуп ды йдзе па вадзе. В. Старына. Закатулак, лку, м.—место в хлеве, отгороженное для свиней. Выгань парасята з закатулку. В. Харавічы, Сьміл. р. Закаўрашы, аў, мн.—отвороты в рукавах. Але й закаўрашы ў тваём кажусі вялікія! В. Крамяні, Пух. р. Заквэцаць, -цца, дзс. — замарать, -ться во что-либо чорное: грязь, сажу и проч. Заквэцаў рукі ў дзёгаць. Чыста ўвесь заквэцаўся ў гразь. В. Старына. Закеўзаць, дзс.—замарать, замуслить (о детях). Дзіця закеўзала ўсю сарочку. В. Старына. (Пр. Закоўзаць). Закіданы, прм. — недосмотренный, плохо выкормленный. Ён-ба й дарма быў конік, яле закіданы. В. Старына. Закідаць, дзс. (зак. закінуць) — 1)—забрасывать. Некуды закінаў тапор ды ня найці ціпер.—2) обделывать гряды, выбирая борозды. Ня работніца я, калі ня здалею баразны ужо закідаць В. Старына. Закілзаць, дзс. (прм. закілзаны)— взнуздать. Закілзай каня, ато разьнясе. Жарабок закілзаны й то ня хоча стаяць. В. Старына. Закінуты, прм.—заброшенный. Вэнь аж куды закінуты ракаўкі. В. Старына. Закінуцца, дзс.—завалиться, запропасть. Нейдзя закінулася мая шапка. В. Старына. Закірмашаваць,-цца, дзс.—1) задержаться на базаре. Закірмашавоўся сягоньня наш Мікіта: нешта доўга німа з места.—2) начать часто навещать базар. Во закірмашавоў стары: ідзе ды йдзе ў Сьмілавічы. В. Старына. Закісаць, дзс. (зак. закіснуць)— заквашиваться. Закіс булён. В. Старына. Заклад, у, м.—1) залог. На заклад купіў мукі. Кажух аддоў у заклад.—2) пари. Што дасі ў заклад, калі я ня так кажу? Давай пойдам на заклад! В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 330 ▶