Страчаліся — цалаваліся, а як у адну хату сышліся — за чубы ўзяліся. 91
Сумленне — найлепшы дарадчык. 104
Сумленне — сіла чалавека. 103
Сцеражонага Бог сцеражэ. 55
Сцерці ў парашок. 79
Сытая яда — жывату бяда. 176
Сыты галоднаму не верыць. 35
Сэрца абарвалася / адарвалася / упала. 107
Сэрцу не загадаеш, каго любіць. 87, 89
Сэрцу не падкажаш. 89
Сябры пазнаюцца ў бядзе. 94
Сярод варон жыўшы — варонай і каркай. 161
Т
Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць. 40
Тады дурны гардзее, як забагацее. 130
Тады тое будзе, як на далоні валасы вырастуць. 196
Тады трэба сеч, як упоперак лаўкі мог леч, а тагды не ўзмог, як уздоўж лёг. 40
Так любяцца, як сабака з кошкаю. 100
Таўчы ў ступе ваду. 17
Твар белы, а душа чорная. 144, 149
Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам. 94
Той, хто ўсіх слухае, не навучыцца і дровы калоць. 24
Толькі дурань любіць, каб перад ім станавіліся на калені. 85
Трапіцца і сляпой курыцы зярнятка знайсці. 196
Трапіць да Абрама на піва. 32
Трапіць да Бога ў рай. 32
Труд і горы раўнуе. 72
Трыбух кажа годзі, а вочы — яшчэ. 144
Трымай вуха востра. 52
Трымай, калі злавіў. 172
Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. 76
Ты граеш, як знаеш, а я скачу, як хачу. 28
Тым жа салам ды па тых жа ранах. 192
У
У адно вуха ўпусціць, у другое — выпусціць. 20
У Бога дзён многа. 70
У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам. 123
У даўгу як у шаўку. 124
Удача і бяда не прыходзіць адна. 81
Удзень — як каты, у начы — як галубы. 87
У запас не пад'ясі і ў запас не выспішся. 176
У зубах завязла. 192
Узяўся за гуж — не кажы, што не дуж. 102
У каго баліць, той і крычыць. 16
У каго дурная галава, у таго ногі няшчасныя. 48
У каго сумленне чыстае, той спіць спакойна. 103, 120
У каламутнай вадзе добра рыбу лавіць. 106
У крыніцу ваду ліць — толькі людзей смяшыць. 134
У крыніцу ваду не носяць. 136
У лес дровы не возяць, а ў калодзезь ваду не льюць. 136
У лесе людзі дзічэюць, а на людзях люднеюць. 54
79 👁