Свае б'юцца, а чужы не мяшайся. 164
Свае дзесяць раз паб'юцца і памірацца. 90
Свая кашуля бліжэй да цела. 165
Сваяк сваяка бачыць здаляка. 190
Свая сярмяжка не цяжка. 163
Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае. 191
Свіння не родзіць бабра, а сава не выведзе арла. 155
Свіння скажа бораву, а бораў усяму гораду. 15
Свой дым вочы не есць. 163
Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў. 190
Свой свайму паняволі брат. 190
Свой сухар смачней чужых пірагоў. 162
Свой час ягадзе, свой час баравіку. 178
Сем разоў прымер, адзін раз адрэж. 53
Сем сёл, адзін вол. 130
Сеяць пясок на камні. 134
Сіла ёсць — розуму не трэба. 85
Сілай калодзезь капаць — вады не піць. 84
Сіла розуму ўступае. 42
Сіла сілу ломіць. 85
Скажы адной курыцы, а яна ўсёй вуліцы. 15
Скажы дурному паклоны біць, ён лоб разаб'е. 44
Скажы праўду — нажывеш ворага. 121
Сказала кума куме — і пайшло па сяле. 15
Сказанае слова ніхто за хвост не зловіць. 9
Скакаць пад чужую дудку. 207
Скараціць сабе век. 31
Скоры паспех — людзям на смех. 180
Скрыпучае дрэва не ломіцца / доўга жыве. 32
Слёзы — вада, галаве — бяда. 137
Словам можна выратаваць чалавека, словам можна і забіць. 11
Слова, як птушка: выпусціў — не вернеш. 9
Слоў — на мех, а спраў — на смех. 13
Служыць двум багам. 183
Слухаць — добрай рады не шкодзіць. 7
Слязамі няшчасце не пагоніш. 137
Сляпой курыцы і жвір — пшаніца. 156
Сляпы сляпому не павадыр. 134
Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. 30
Смерць не глядзіць у зубы. 32
Смерць не перабірае і не мінае. 32
Смерць не чакае і не перапрашае. 33
Смерць усіх раўнуе. 32
Смех без прычыны — знак дурачыны. 45
Смех да плачу даводзіць. 117
Смешкі плачам канчаюцца. 117
Сноп да снапа — і будзе капа. 185
Сонца свеціць усім роўна. 26
Спехам нарабіў смеху. 60, 168
Спяшыць — людзей смяшыць. 173
Стань, паглядзі, плюнь ды пайдзі. 154
Старасць не радасць, косці не гнуцца. 34
Старая песня. 192
Старога вераб'я не падманіш. 51
Старога ліса не ашукаеш. 51
Старожа лепей варожы. 52
Старца кій корміць. 74
89 👁