Красатой гаршка не закрасіш. 65
Красуйся да часу, бяда, прыйдзе і мая пара. 81
Крывое дрэва не выпрастаеш. 18
Куй жалеза, пакуль гарачае, бо як астыне, то не ўкуеш. 172
Куй жалеза, пакуль куецца. 172
Куй сам свой лес. 28
Куляй пацэліш у аднаго, двух, а трапным словам — у тысячу. 11
Кураня курыцу не вучыць. 30
Курка / певень па зярнятку збірае і сыта / сыт бывае. 83
Курэй даіць. 139
Л
Лаві рыбку, як ловіцца. 64
Лазня лазню ганіць, а абедзве ў гразі стаяць. 162
Лазня ўсіх мые, а сама ў брудзе. 165
Лапаць з пасталом спрачаюцца пра лычка пад сталом. 135
Ласка — не каляска, сеўшы, не паедзеш. 14
Лгаў, лгаў ды пралгаўся. 121
Лень горш хваробы. 74
Лень жуе чалавека, як іржа жалеза. 74
Лепей вучоны, як залачоны. 38
Лепей з добрым / разумным згубіць, чымся з дурнем знайсці. 43
Лепей легчы спаць галоднаму, чым з доўгам. 127
Лепей лычны мір, чымся раменная свара. 138
Лепей людзям даць, чым самому прасіць. 82
Лепей саламяная згода, ніж залатая звада. 138
Лепей тоўстая сарочка, чым ніводнай. 63
Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. 203
Лепш варабей у руцэ, чым голуб на стрэсе. 56
Лепш злавіць маленькую рыбку, чым вялікую жабу. 56
Лепш мала, ніж нічога. 63, 139
Лепш нічога няма свайго роднага вугла. 167
Лепш пагана ехаць, чым добра ісці. 56, 139
Лепш позна, чым ніколі. 181
Лепш самому быць, пакрыўджаным, чым каго іншага пакрыўдзіць. 61
Лепш свае лычка, як чужы рамушок. 162
Лепш сініца / верабей у руцэ, чым журавель / жораў у небе. 56
Лес не сякуць языкамі. 14
Лета — прыпасіха, зіма — прыбярыха. 53
Лік дружбе не шкодзіць. 96
Ліпець на валаску. 204
Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. 152
Ліха адно не бывае — бяду за руку трымае. 114
Ліха без дабра не бывае. 116
Ліха даўжэй у памяці, як дабро. 80
Ліха едзе скора — услед гора. 114
Ліха ідзе і бяду за сабою вядзе. 114
Ліха набярэшся, ды не хутка пазбудзеш. 82
Ліхая кампанія і добрага папсуе. 190
Ліхая кампанія на ліха выведзе. 190
Ліхое доўга ў памяці. 80
Ліць кракадзілавы слёзы. 119
Лішняга і ў мех не ўсыпеш. 177
Лішняе пажадаеш — апошняе пацяраеш. 145
Лішняе — у папа ў рукавах. 55
Лыкі аднаго лапця. 192
126 👁