К ал і ўродзіцца/урадзіўся з лысінкай/лысінай, то з лысінкай/лысінай і памрэ. 22, 29 Калі хочаш пасварыцца, дык пазыч грошай. 94 Калі хочаш прапасці, то пачні красці. 106 Калі худ, то ў кут. 150 Каля вады намочышся, каля агню апячэшся / каля мукі запылішся. 189,195 Каля вады стаяць - сухому не быць. 195 Каля поўнай міскі шмат сяброў. 97 Каму за шутку прымуцъ, а другому за тое шкуру знімуць. 85 Каму падабаецца поп, каму - пападдзя, а каму - папова дачка. 157 Каму суджана вісець, той не ўтопіцца. 19 Каму ў голаў зойдзе, той i за печчу знойдзе. 73 Каму шанцуе, таму падчас і воўк коні пасе. 197 Канец дзела хваліць. 202 Канец — дзелу вянец. 65, 202 Капаць калодзезь, калі хата гарыць. 133 Капейка камень дзяўбе. 124,125 Катацца як сыр у масле. 27 Кату жарты / смешкі, а мышпы смерць. 159 Кахання i кашлю не схаваеш. 147 Каханне разумнага асляпляе. 87 Качацца ад смеху. 207 Кашу маслам не сапсуеш. 188 Кідаць / пускаць словы на вецер. 10 Кідаючыся капейкамі, рубля не эбярэш. 61 Кінь за сабою — знойдзеш перад сабою. 53 Кінь перад сабою, убачыш за сабою. 53 Кінь хлеб-соль назад, а ён наперадзе апынецца. 53 Клін клінам выбіваюць. 85 Клін клінам выганяюць. 191 Князь да княгіні, a кожнаму міла свая Кацярына. 160 Кожнаму свая болька баліць. 166 Кожная сасна свайму бору песню пяе. 165 Кожны знае, дзе яму мазоль пячэ. 166 Кожны кулік на сваім балоце вялік. 86 Кожны млын на сваё кола ваду цягне. 165 Кожны свайго розуму пробуе. 48 Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць. 161 Кожны цыган сваю кабылу хваліць. 161 Кожны чалавек свой розум мае. 48 Кожныя граблі да сябе грабуць. 165 Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае. 50 Колькі б варона ні крычала — салаўём не стане. 158 Колькі ваду ні гатуй, усё вада будзе. 21 Колькі варону ні мый, белей не будзе. 23 Колькі вяровачку ні віць, a ўсё ж кончыку быць. 122,178 Конік маленькі, ды даражэнькі. 183 Конь бярэ сілаю, а чалавек — розумам. 42 Конь вырвецца - здагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш. 9 Конь з канём, вол з валом, a свіння з вуглом. 190 Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца. 197 Косю, косю — ды ў аглоблі. 27 Кошку б'юць, а нявестцы знак даюць. 56 Кошка з дому — мышка на стол. 52 Кравец саграшыў, a шаўца пакаралі. 56 Краса да вянца, а розум да канца. 65,154 Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзщца
Дадатковыя словы
бюць, лысінкайілысінай, ўродзіццаіурадзіўся
39 👁