Старонка 49
◀ / 207 ▶
ляжаў, калі паску пасвячалі, узяў грамніцу і праскурку жалобную-памінальную і на дыбачках за парог пайшоў. Гарэцкі. Гараць грамніцы ноч усю да дня, капае брат сястры азглелы дол. Пушча. Люблю я ўсе агні: ... і той, што кніг радкі мне асвятляў зарніцай, і нават той, які зацепліцца грамніцай, Танк. ГРАЦКОЎЕ, -я, н., абл. Гречишная солома. У другой загародцы была яшчэ меншая горка — з ячнай і жытняй саломы ды з грацкоўя. Далідовіч. ГРАЧАНІК, -а, м. Блин из гречневой муки. А мой полудзень пад вязам — баль устроім, як паны! Там з суніцамі збаночак, сыру смачнага кусочак і грачанікі-бліны. Колас. Ай, які спакуслівы пах ад гэтых грачанікаў. Якімовіч. ГРУДЗІНА*, -ы, ж. Часть одежды, прикрывающая грудь. Часова, але ў нашым павеце забаронена насіць белыя кашулі з вышыванай грудзінай і бела-чырвона-белыя курткі. Адамчык. ...Абодва накінулі паверх батыставых сарочак з карушавай грудзінай і вузкіх нагавіц да кален яшчэ і шырокае мясцовае адзенне... Караткевіч. У вузкім, прадаўгаватым, пафарбаваным у зялёны колер пакоі — акно, шафа з папкамі, стол, а за ім — русявы маладжавы афіцэр у паношанай форме, з ордэнамі і медалямі на грудзіне. Далідовіч. ГРУЦА, -ы, ж. абл. Перловая или ячневая крупа; каша из такой крупы. Яна [Хрысця] ужо заслала новенькім у каробачку абрусам. шапаткое на стале сена, паставіла нават кісель і груцу — густы крупнік з салодкаю вадою. Адамчык. Вы прыйдзеце ў цяплынь начную хаты і сядзеце у покуце на лаву, драўляную намацаеце лыжку і саганок, закураны у печы, і есці будзеце са смакам груцу, пакінутую на стале для вас... Сіпакоў. Цанілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁
◀ / 207 ▶