Старонка 23
◀ / 207 ▶
гаспадаркі: асянчук-кабанчык, ды дзве курыцы з пеўнем. Васілевіч. А што значыць сыты баран-асянчук для сям'і? Кулакоўскі. Ён [механік] смела плюхнуўся ў ваду і лёгка паплыў. — Бач, які гладкі, як асянчук. Жук. АЧУЖЭЦЬ, зак. Стать чужим. Бег [Мікульскі], як бягуць спатыкнуўшыся, — голава і тулава наперадзе, а ногі адстаюць, нібы ачужэлі. Місько. Першае пісьмо звычайнае: пра сёе ды тое — ні пра што, другое — папрок на папроку: ачарсцвеў, не адказвае на яе пісьмы, трэцяе — сварка: зусім ачужэў... Воранаў. АШЧАПЕРЫЦЬ, зак., разм. Сильно обхватить, обнять. ...І тады Рыбак спрытна ашчаперыў яе за шыю, адчуўшы на момант нейкую паўзабытую, ледзь не дзіцячую радасць здабычы. Быкаў. ...Мальвінка думала: вось ён вы'е гэтую шклянку, занюхае скарыначкай хлеба, падымецца з-за стала, ашчаперыць яе, маленькую, дужымі рукамі і пацалуе. Сабаленка. Ашчаперыў [Міхась] рукамі скроні, і можа адзін толькі бог ведае, якія думкі віліся ў яго галаве. Сачанка. Б БАБІЦЬ, незак., разм., уст. Принимать роды. За бабку ў Сахвеі была Ціткова жонка, старая Рыпіна. У Верамейках яна шмат у каго бабіла, а ў Сахвеі — другі раз. Чыгрынаў. БАВАЎНЯНКА, -і, ж., разм. Хлопчатобумажная ткань. Свістаў, па-змяінаму звіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела, як дзяўчына на веснім поплаве, бегла баваўнянка. Караткевіч. БАГАЧ, -а, м. Рождество Пресвятой Богородицы. Такім [самым болъшым] святам быў і асенні багач. Якімовіч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁
◀ / 207 ▶