вытрывае, памалаціўшы дзень, адразу яго арфаваць. Чарнышэвіч.
АСВЕР, -а, м., абл. Журавль у колодца; приспособление для доставания воды. Зарыпіць, быццам прастужаны, асвер. Машара. У кожнага на двары нехта быў: папраўляў вароты, скрыпеў асверам. Пташнікау. І жытцо ў яго расло таўшчынёю па асверу, хоць бяры сячы сцябло. Лужанін.
АСНАВАЦЬ*, зак. Сделать основу ткани (натянуть продольные нити). На кабечую долю прыходзіўся руянік: напрасці пражы, аснаваць кросны, выткаць губіцу палатна і на канцах яго з суконных нітак выплесці тры зубкі. Адамчык. Аснавала дзяўчына дываны, аснавала сінія на зары. Геніюш.
АСТОЯЦЦА*, зак. Перестать шататься, удержаться на ногах. Ногі толькі, як у народжанага цяляці зыбаюцца. Пачакай жа, дай астояцца, а тады я трошкі пайду за табою. Лобан. Гэта было смешна, ён [шчанюк] усё яшчэ не мог добра астояцца на падлозе, відаць, нарадзіўся на панадворку ў засланай саломай будцы. Лужанін. Ён хацеў толькі адчуваць цяпло яе цела праз тонкую спадніцу, хацеў астояцца і стаць на ногі, каб ісці далей, бо пачынала ўжо світаць... Дамашэвіч.
АСУШАК*, -шка, м. Сухая корка хлеба. — Нашто было лезці ў шкоду? — Я шукаў асушка — есці хацелася. Колас. Нейкая галодная душа — мыш ці верабейяык — аднойчы забрала пакладзены мною асушак. Лужанін. Няхай гэта мне за шчасце счарсцвелага хлеба асушак, не згінуць каб, не прапасці ад прыкрае долі пастушшай. Вітка.
АСЯНЧУК, асенчука, м., абл. Домашнее животное или птица, родившиеся осенью. Колькі ў яе [Тацяны] цяпер тае
83 👁