масонаў і камуністаў. Танк. Спасцігнуць усё праз цябе я хачу, табою маё ўсё няхай апякуецца. Стральцоў.
АПЛІК і ГАПЛІК, -а, м., абл. Металлический крючок для застёгивания одежды. Старшы лейтэ-нант зрабіў звыклы рух плячамі і шыяй, быццам аплік каўняра ўеўся яму ў кадык. Лобан. Ты знаеш, што такое дождж,.. калі, як змеі, раўчукі сцякаюць па спіне к зямлі, калі не сцягнеш аплікі ў набрынялым шынялі... Астрэйка. Я не паспела расшпіліць на спадніцы гаплікі, як яна ўжо стаяла зусім голая. Шамякін. Куплёны толькі паркалъ на дзявочыя блузкі, каснікі, гаплікі ды гузікі, а так — усё сваё, уласным мазалём запрацаванае. Грахоўскі.
АПОЎЗІНЫ, -зін, адз. няма. Связанные концами прутья, положенные сверху стога для предотвращения оползания сена или соломы. На момант, прысадзісты, круглы, з доўгімі бярозавымі апоўзінамі на версе, ён [стажок] паўстае перад вачыма. Сачанка.
АПРЫТОМНЕЦЬ, зак. Прийти в сознание, очнуться от обморока. Данік апрытомнеў, убачыў, што гэта яна — кіроўнічыха. Брыль. Калі ён [Сымон] апрытомнеў, то дзікімі вачамі абвёў пакой і страшна крыкнуў, але, убачыўшы перад сабою бацьку і маці, абвяў... Чарнышэвіч. Калі маці апрытомнела, дык убачыла, што людзей на дарозе ўжо няшмат. Асіпенка.
АПУШЫЦЬ, безас., зак., разм. Вздуть живот. Куды гэта ўбілася, чортава мяса! Не хватала, каб апушыла. Жук.
АРФАВАЦЬ, незак. С помощью веялки очищать зерно от мякины и мусора. Пасля малацьбы кожны дзень прыйдзецца пакідаць у Халуставым гумне неарфаванае зерне, бо ніхто не
92 👁