гэта было — аж смех людзям сказаць — дома, у запечку. Чорны. Ды чуць [Вінцэсь] і не акалечаў, збіваючы гэтую атаву: паслізнулася наперад нага, а каса з маху так і збрыла носік бота, добра, што не даняла пальцаў. Жук.
АКРАСА*, -ы, ж. Заправка для кулинарных блюд из нутряного свиного жира со специями. Тут табе і сыр, і масла, і смятана, і тварог, і кіслае малако, і маслянка, і сырое малако і паранае. Тут табе і да рознай стравы акраса. Бядуля. ...Бацька з Васілём, пад'ехаўшы да хаты на чорным коніку, злезлі з воза, знялі плуг і сталі вымаць нейкія клумкі (гэта былі крупы, мука, акраса і інш., якія купіў Васіль як харч, на сваю долю). Ядвігін Ш.
АЛЕЙ*, алею, м. Подсолнечное масло. І што найбольш падабалася яму [бацьку] у пана Халяўскага — гэта яда: кожны дзєнь на абед боршч і каша, з салам ці з алеем, а на вячэру — гарохавы суп. Гарэцкі. На ўсім гэтым гарнітуры штодзённа прыбывала плям ад салідолу, аўтолу і алею. Чарнышэвіч. І дранікі з раніцы ў печы прэюць, хоць на алеі, але смачныя. Грахоўскі.
АЛЕЙНЯ, -і, ж. Предприятие по производству растительного масла, а также здание для такого производства. Я от і цяпер думаю — трэба будзе зімою зрабіць алейню. Чорны. Заставалася заўтра агледзець яшчэ электрастанцыю і алейню. Галавач. І алейня і цагельня — ажываў за цэхам цэх. А.Александровіч.
АЛІВА*, -ы, ж. Смазочное масло. Панкрат выйшаў з канторы ў вялікую чорную залу, вільготную па кутках і востра пахучую мокраю ржою, аліваю і расцёртым жалезам. Чорны. А
77 👁