АЖАБРАЧЫЦЬ, зак. Сделать нищим. Ён [карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў пасля ўжо таго, калі спустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны.
АЗЯРЫШЧА, -а, н. Место, где когда-то было озеро. Балота аказалася нешырокім, падобна на старое рэчышча ці азярышча. Лобан.
АКАВІТА, -ы, ж. 1. Уст, Водка, настоянная на кореньях. Ну і намардаваўся я з гэтым праведнікам! Ніяк не мог яго спакусіць золатам, тытунём, акавітай, прысмакамі, каралеўскай уладай і папскай ціярай, вечнай маладосцю і несмяротнасцю. Танк. Тут студня знакамітая і ўсім вада да смаку, ды болей акавітаю мы праганяем смагу. Барадулін. 2. Перан., паэт. Волшебный животворный напиток, дающий красоту и молодость. Вячорная цьмянасць твая, красавік, мой дух акавітаю поіць. Глебка. Табе не даў я рыфмы мілагучнай, ідзі мой твор, кунегай апавіты. Цябе без рыфмы думка добра лучыць, шукаючы для духа акавіты. Дубоўка.
АКАЗАЦЦА*, зак. Подать голос. Дзень пры дні спаў Жук і каб аказаўся. Толъкі есці як захоча, устане ды акажацца, але й то не брахаў, а выў. Калюга. Старая, відаць, разы са два збіралася загаварыць з палякам, глядзела нават на яго, нямогла трасучы падбароддзем, ды так дагэтуль і не сабралася аказацца. Брыль. Коля, дзякавацъ богу, яе прачнуўся на рып дзвярэй, інакш бы аказаўся, папытаў што. Рыбак.
АКАЛЕЧАЦЬ, зак., разм. Стать калекой. І акалечаў Міхал Стальмаховіч — от так сабе — без усялякай выдатпай справы. І на вайне не быў, і нічога вельмі важнага і страшнага за сваё жыццё не рабіў, ля машыны нідзе не стаяў, можно сказаць, усё
88 👁