СУХМАРАК, -рка, м., абл. Белая бездождевая тучка. Страх як люблю я глядзець на неба... Асабліва калі па ім праплываюць белаватыя, бездажджавыя хмаркі — іх у нас завуць сухмаркамі... Сачанка. Але сонца не хацела прарэзвацца скрозь сухмаркі, не хацела грэць. Місько. Але не заўсёды гуляе сонца па чыстым ясным небе — находзяць на яго сухмаркі і хмары. Ракітны.
СУШЭЦЬ, незак. Становиться сухим или более сухим. Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарьінкаю. Колас. Уласна, на гарод мухалоўка прыляцела яшчэ толькі з надзеяй — адчула раптам, што выясняецца і сушэе, тады і заспяшалася сюды, каб лавіць пчол... Чыгрынаў. Зямля пад нагамі цвярдзела, паветра сушэла. Карамазаў.
СХЛУПІЦЦА, зак., абл. Сбиться, столпиться в одном месте. Нейк разам усе схлупіліся і перашкаджалі адзін аднаму. Чорны. Саламяныя накрыўкі старых хат, быццам баронячыся ад якой напасці, схлупіліся адна да адной і выдаваліся суцэльнай страхой. Сабаленка. На кацеры загаварылі часцей — як спрачаліся. Схлупіліся разам, нешта рабілі. Воранаў.
СЦЕНКА, -і, ж. Дорога между полями, широкая межа. Сёмка на вока адмяраў першыя гоны, якія хапалі ад сценкі да невялікага ўзгорку з тоўстым каменем пасярод палоскі. Гартны. ...Ён [Міця] ішоў дадому снедаць, ішоў адзін, босы па цёплай, утравелай і наезджанай сценцы сярод высокага жыта. Адамчык....Далей трэба было перасекчы яе [вуліцу] і выехаць на пагонку, што цягнулася ўздоўж Шлёмавай карчмы, а пасля павярнуць на іхнюю сценку. Далідовіч.
СЦІЗОРЫК, -а, м. Складной карманный ножик. Потым выразаў я «Шамшавілі» на кійку сваім вострым сцізорыкам
Дадатковыя словы
гартны....ён
14 👁