АДБРОДЖВАЦЬ, незак. Обозначать границу на сенокосе, прокладывая след. Тут непадалёку калгасаўцы косяць, а яны і дзень і другі — усё мяжу адброджваюць. Чорны.
АДВЕКУ, прысл. Испокон веку, с древних времён. Радасны ўздым яшчэ больш зрабіў яго [Міхала] цвёрдым і ўпэўненым у сілах, якія адвеку былі і будуць у жывым чалавеку. Чорны. Гэтулькі славы! Я не бачыў, можа, адвеку, каб гэтулькі славы, ды ўсё аднаму чалавеку. Сіпакоў. Так ужо заведзена адвеку: дружба, грамада і талака. Прануза. Дзе гразь мясіў адвеку ды кладкі клаў народ — трывалую гравейку насыпалі за год. Гілевіч.
АДЖОН, -у, м., уст. Отработка на жатве или на поле за услугу, ссуду и под. Нехта тонкім голасам памагаў яму [Махлаку]: — Не падацца, браткі, што гэта за работа! Куды ён улазіць, ці даўно сам у мяне на аджон картоплю сеяў! Чорны. Ніякі калгас не будзе пазычаць збожжа ў другім калгасе на аджон ці на адкос. Лужанін. Той, хто бярэ каня, павінен плаціць аджонам ці яшчэ чым. Каваленка.
АДЖЫНАЦЬ*, незак. Отрабатывать на жатве. Жнеі былі ўжо «заробленыя», аджыналі за вінаватае: таму бульбы паўасмінкі даў вясною, таму мукі на хлеб — і цяпер Каржакевіч мог узяць іх, калі сам хацеў. Крапіва.
АДКАВЯЛІЦЬ, зак., разм. Отрезать, отхватить большой кусок (хлеба, сала и под.). — Бяры от... — дужаватую такі лусту адкавяліў Пятрук свайму памагатаму. Калюга. — Добра махнуў, — папраўляе пакрыўджаны, — палавіну дрэва адкавяліў. Лужанін.
83 👁