Старонка 138
◀ / 207 ▶
в доме, куда по свадебному обряду сажали невесту. Раз бяседа вялікая ў князя была: на пасад дачку княжну садзілі... Купала. ПАСАЖНЫ, -ая, -ае. Данный в приданое. Маці гаварыла гэта, ужо корпаючыся ў сваёй старой пасажнай скрыні. Брыль. Ці ў аднае дзяўчыны ў нашым краі мяне не счакаецца пасажная падушка, на якую схілю з дарогі змораную галаву! Калюга. У дваццаць год Андрэй прывёз са Старыцы ў сваю хаціну маладую жонку — рабаватую, ціхую дзяўчыну — разам з ёмістай пасажнай скрыняй, паўтарагадовым жарабём і каровай-ялаўкай. Хадкевіч. ПАСКУПЕЦЬ, зак. Стать скупым или более скупым. Міхал станоўка, ненарокам ішоў да мэты крок за крокам. Ён паскупеў і нават значна. Колас. ...Першыя два вяселлі цягнуліся амаль не па тыдню, дык няўжо Кудрэвіч на апошняе паскупее. Ядвігін Ш. А для Гарасіма гэта было зусім ненатуральна, бо пад старасць ён паскупеў. Чарнышэвіч. ПАСПРОДВАЦЬ, зак., абл. Продать всё до последнего, продать многое. Плата і штраф былі такія, што людзі паспродвалі, хто меў, жывёлу і адзежу, пазаставаліся голыя. Чорны. Я паспродваў усё, што меў, зняў з кніжкі прызапашанае на чорны дзень, хіба ж мог прыйсці яшчэ чарнейшы? Лужанін. ПАСТАРУНАК, -нка, м. Название полицейского участка на территории Западной Беларуси до 1939 года. Пшэбора — дзеяч з пастарунку, не просты дзеяч — хват і зух. Колас. Міця збіраўся ў Дварчаны, старое, за вёрст пяць ад Верасава, мястэчка, дзе былі гміна і пастарунак. Адамчык. Гады тры таму назад нас с сакратаром падпольнай камсамольскай ячэйкі Сцяпанам Раманавічам выклікалі ў пастарунак. Карпюк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 207 ▶