пашанаю сустракаць і з вялікаю любасцю, як надзвычайную вартасць далучаць у агульную скарбніцу нашае літаратурнае мовы, а не хавацца за паветалізм, не цурацца і не казаць неабачліва, што ў нас гэтак не кажуць...» [Язэп Лёсік. Граматыка і родная мова // Вольная Беларусь. 1917. 30 жніўня. С. 2]. Адчувальная у апошні час тэндэнцыя да «ажыўлення» слоў цяпер ужо пасіўнага ўжывання падмацоўвае правамернасць іх уключэння ў Слоўнік. Беларускія словы тыпу аберуч, вокамгненны, жываnлот, старадрукі, якія маюць больш чым адну ўтваральную аснову, у Слоўнік не ўключаюцца. Хоць іх значэнне перадаецца ў рускай мове апісальна, яны не могуць аб'ядноўвацца паняццем «безэквівалентныя», таму што маюць дзве ўтваральныя асновы, а гэта ўжо патэнцыяльна выключае магчымасць іх аднаслоўнай іншамоўнай перадачы. Крыніцай ілюстрацыйнага матэрыялу з'яўляюцца літаратурныя (празаічныя, паэтычныя і публіцыстычныя) творы беларускіх пісьменнікаў канца ХІХ—ХХ стагоддзяў. Пры вытлумачэнні слова, якое здольна праяўляць адценні лексічнага значэння, прымалася пад увагу тая канкрэтная семантыка, што вынікае з яго сінтаксічных сувязей у ілюстрацыйных кантэкстах. Падставай для гэтага паслужылі перакладныя (беларуска-рускі і руска-беларускі), тлумачальныя, дыялектныя слоўнікі, энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі», каментарыі да збору твораў беларускіх пісьменнікаў. Прапануючы Слоўнік бєларускай безэквівалент най лексікі, які ні па тэме, ні па характары выканання яшчэ не мае аналагаў у беларускай лексікаграфіі, аўтар дапускае магчымасць асобных удакладненняў і дапаўненняў. Усе
Дадатковыя словы
aбяднoўвaццa, зяўляюццa, мarчымacць
14 👁