ПАДВІРЫНА ж. Брак у палатне. Падвірына ідзець павярху ў палатне. Сяляўшчына Рас.
ПАДВОДНІК м. Возчык на падводзе. Бацька быў падводнікам у паліцаяў. Абольцы Тал.
ПАДВОЗ м. Фурманка. Нада было даць каня ў падвоз. Лісна В.-Дзв.
ПАДВОР м. Падворак. На падворы не мішала б убрацца. Іванаўка Гар. Вымеці падвор. Баравуха Пол.
ПАДВУЙ м. Дубэльты. Скора замаразкі, нада падвуй устанавіць. Далёкія Брасл.
ПАДВЯЧОРКАВАЦЬ незак. Есці падвячорак. Ну што, будзем падвячоркаваць? Папкі Міёр.
ПАДВЯЧОРКАМ прысл. Пад вечар. На лаўцы падвячоркам збіраюцца дзяўчаты. Мілашы Брасл.
ПАДВЯЧОРНІК м. Падвячорак. Я ў калхозе работаю, ежу з сабой нашу: сняданне, падвячорнік. Язвіна Шум.
ПАДГАЛЁНІСТЫ гл. ПАГРАЛЁНІСТЫ
ПАДГАЛІНЯСТЫ прым. Галінасты, разгалісты. Падгалінястае дзерава. Беразіно Докш.
ПАДГАРЛЁ н. Падбародак. Падгарлё ў старога адвісла. Сянно.
ПАДГОЛКА ж. Каток. Калі лёгкій марозец, харашо б схадзіць на падголку. Казімірова Пол.
ПАДГОРНАЯ ж. Назва танца. Усяк танцавалі, але падгорную мог не ўсякій. Лугавыя Віц.
ПАДГРОБ, ПАДГРОБНІК м. Грыб грузд. Падгробы – грыбы белыі, крэпкіі. Язна Міёр. Цэлы кошык падгробаў можна набраць пад адной алешынай. Каўшэлева Шарк. Калі падгробнікі хрушчаць, то яны добра пасоленыя. Выдрэя Лёзн.
ПАДГУЗЫ, ПАДУЗЫ мн. Раменная частка вупражы, збруі, якая накладаецца на тулава каню. Падгузы ўжо мяняць каню нада. Новае Сяло Сен. Адзень каню падузы. Заазер'е Тал.
ПАДДАЁНІК м. Даёнка. Падай паддаёнік, на лаўцы стаіць. Антонаўцы Брасл.
ПАДДАТЫ дзеепрым. Пра чалавека, які знаходзіцца ў лёгкай стадыі ап'янення. Ты сёння, відаць, паддаты. Ганкавічы Беш. Прышоў вечарам паддаты, да нас усіх чапляўся. Латышы Глыб.
ПАДДЗЁЎКА, ПАДДЗЁЎЧЫНА ж. Верхняя мужчынская вопратка, паддзёўка. Вун твая паддзёўка, на кручку вісіць. Забалаць Арш. Ён гэту паддзёўчыну на зямлі кінуў, а яна настыла – і прастудзіўся во. Станіславова Дубр.
ПАДДУБАВІК м. Паддубовік, ядомы грыб. Нешта пападаюцца адны паддубавікі. Ушачы.
77 👁