Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАВАРОТАК м., ПАВАРОТКА ж. Паварот, месца, дзе паварочваюць убок. Высадзі нас на павардтку. Вялікае Сяло Сен. За павардткай астанавісь. Курына Віц., Канашы, Ноўка Гар. ПАВАРЭШКА гл. ПАВАРЁШКА ПАВЁЕК м. Цёплы слабы вецер. I павёек не спасаець ад жары. Ваўчо Уш. ПАВЕЛІЦА, ПАВІЛІКА, ПАВІЛІЦА ж. Травяністае пустазелле, павой. Павёліца ўсе грады заслала. Лазоўка Сен. Павіліка ўсю бульбу сёлета стяла. Гарэлькі Дубр. Па бульбі дужа многа паеілгцы. Моханава В.-Дзв. Павіліца паўсім градам разраслась. Двухполле Гар. 0 ПАВЁРХ ЛЕСУ РАСЩ Паводзіць сябе, ігнаруючы агульнапрынятыя правілы паводзін (пра дзіця). А ён павёрх лесу расцёць, нікога слухаць ні хочыцъ. Канашы Гар. ПАВЁРТКІ прым. Рухавы. Маё дзіця было такое павёрткае, такое находчывае. Мярэцкія Глыб. ПАВЁЦЦЕ, ПАДПАВЁЦЦЕ н. Паветка, павець. Стары пад павёццю венікі вяжыць. Смаляны Арш. Адчыні дзверы ў падпаеёцці хай дроеы сохнуць. Белая Ліпа Сен. ПАВІДЗЕЦЬ зак. Пабачыць. Яна ў Германію ездзіла, шмат чаго павгдзела. Забалаць Арш. Ужо сколькі я на гэтым свеце павідзела, ніхто столькі не павгдзеў. Велеўшчына Леп. Яна павідзіць свету. Балаі Паст. ПАВІДЗІЦЦА зак. Пабачыцца. Хочыцъ ён павідзіцца, пад самую восінь прыедзіць. Заточча В.-Дзв., Лашукі Паст. ПАВІДЛА ж. Павідла. Я булачкі з яблачнай павідлай здзелала. Канашы Гар. ПАВІДНУ прысл. У светлы час сутак, засветла. Павідну паедзем, а то дарога слізкая. Двухполле Гар. Я нават павідну не ўцягну ніткі ў іголку. Васілеўшчына Паст. ПАВШ1КА, ПАВІЛІЦА гл. ПАВЁЛІЦА ПАВІЛЯДЬ зак. Падазваць, прынадзіць. Пайду павіляю курэй, каб прышліўхлеў. Мярэцкія Глыб. ПАВІТАТАЦЬ зак. Запрасіць да сябе ў госці. Павітай іх к сабе калі-небудзь. Прудок Г ар. ПАВІХА ж. Асака. Павіха рэжацца. Абруб Глыб., Ляхаўшчына Паст. ПАВУЗРАБ'Я н. Палатно з адходаў ільну. Павузраб'я танчэй за любую другую тканіну з лёну. ПлІса Глыб. ПАВУК м. Паўлін. У павука красівае nep'e i длінный хвост. Вішэнькі Чаш. ПАВУТА, ПАВУЦЁНЬ, ПАВУЦЁНЯ, ПАВУЧЬІНА ж., ПАВУЧЫННЕ, ПАЎЧЫННЕ н. Павуцінне. Павута ляціць, як у бабіна лета. Равяцічы Тал. Павуцёнъ у яе ў каждым вуглу. Ферма Шум
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nepe, павузрабя, павіднў, павўзраб'я, павўк, павўта
2 👁
 ◀  / 359  ▶