ПАБРАДЗЬ ж. Пра нешта (некага) дрэннае (дрэннага). Пабрадзь усякая сабралася. Кавалі Гap. ПАБРАНЫ дзеепрым. Вырваны (пра лён). Раней набраны лён круцілі ў снапы,сушылі, абрабатываліне moe, што зараз: пашоў i куплям любую адзежу. Лугавыя Віц. ПАБРАХАЦЦА зак. Пасварыцца. Яна з настаўнхцай за сена пабрахалася, Полымя Сен. Параўн. павадзіцца. ПАБРАЦЦА зак. Пайсці куды-н. з пэўнай мэтай. A куды гэта твоя баба з самага ўтра пабралася? Воўкаўшчына, Новы Пагост Міёр. ПАБРАЦЬ зак. Падабраць, сабраць з зямлі. Прыедуць унукі, yce яблыкі над яблынямі пабёруць. Фарынава Пол. ПАБРЬІНГАЦЬ зак. Скасіць траву абы-як, збіўшы верхнюю частку раслін. Папрасіла саседа канаву абкасіць, дык прышоў, чуць пабрынгаў ды яшчэ i сто гром папрасіў. Залессе В.-Дзв. ПАБЯЁДАВАЦЬ зак. 1. Неразумна распарадзіцца чым-н., згубіць што-н. Вот хазяін, такіі доскі пабяёдаваў, згнілі ўсе. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ты яму грошы не давай, набяёдуіць усе. Залессе В.-Дзв. 2. Знасіць, парваць. Гэта ж трэба: i году світку не панасіў пабяёдаваў. Латышы Глыб. ПАБЯЛЕНЫ, ПАБЯЛЕНЫ дзеепрым. Эмаліраваны. Пабялёны посуд у пасаг далі. Калінавая Міёр. У тазу пабялёным сцірай сваё бяллё. Канаты Г ар. ПАВАДЗТЦЦА зак. Пасварыцца. Павадзілася Ядзя са мной не ведаю за што. Валкалата Докш. Параўн. пабрахацца. ПАВАДЗЭНЯ н. Паводзіны. Даўней, як сватаюцца, пыталіся, які ён чалавек, я кого павадзэня, якія бацькі. Слабада Паст. ПАВАл1 м. Накат з бярвення. Лад страхой у нас быў павал. Магуны Паст. ПАВАЛ2 м. Тоўстая вяроўка для ўмацавання сена на возе. Каб сена за адзін раз усё ўзяць, нада жардзіну якую ці павал брацъ. Обаль Гар. Параўн. папярэдзенъ, парубёлъ, парубёнь, прыжът, прышчамілы. ПАВАЛАК м. Сенажаць каля нівы. У концы нівы выкацішся на поволок. Анкуды Паст. ПАВАЛОЖЫЦЬ зак. Заправіць ежу маслам ці тлушчам. Бульбу нада маслам паваложыць. Паўазер'е Беш. Блгн павалджыць, зложыць i так есць. Жоўніна В.-Дзв.? Канаты Гар., Бокішава Шум. ПАВАРА ж. Вялікая драўляная лыжка. Бяры навару, каша скіпае. Галбея Паст. ПАВАРЁШКА, ПАВАРЭШКА ж. Апалонік. Суп наліла паварёшкай. Бубалі Шум. Бяры паварэшку, налівай сабе супу i еш. Фарынава Пол. Параўн. палдднік, палойка1, палойнік, палоннік
Дадатковыя словы
палбннік, паўазере
1 👁