НЯНАСЬКІ гл. НІНАСКІ
НЯПЕКНЫ прым. Непрыгожы. Хай дзеўка няпекная, а як богатая, то i каждую суботу сваты едуць. Дунілавічы Паст. Параўн. некарысны, ніладны, нялюбы.
НЯПЕЎНЫ прым. Які не дае ўсходаў, не прарастае (пра зерне). Бываець шмат няпеўнага насення, асабліва гуркоў. Уздорнікі Сен. Параўн. няўсхолы.
НЯПОПАДЗЕ прысл. Неўпапад. Што ты меліш няпопадзе? Каўровая Дубр.
НЯПУТНЫ гл. НІПУТНЭЙ
НЯРОЎНІЦА ж. Жанчына, якая не можа быць парай мужчыне па розных характарыстыках (багацці, знешнасці i інш.). A ўзяў ён сабе жану, ды няроўніцу. Шаркоўка Леп.
НЯСКЛЁПІСТЫ прым. Няўмелы, непаваротлівы. Вунака ў гэтай бабы сын такі нясклёпісты. Слабодка Брасл. Параўн. неўсюлюкі, нейкаверны, непаваротны, непавароткі, нідалугій у 2 знач.
НЯСНОЦЦЕ н. Недамаганне, хвароба. Усё нясноцце на мяне звалілася. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. недамога.
НЯСТАТАК м. Нястача; беднасць. Гэта сям’я жывець у нястатку. Слабада Шум. Параўн. нуда, небыт 2.
НЯСУХА, НЁСКА ж. Нясушка (пра курыцу). Нясуха ў мяне добрая была. Дзёрнавічы В.-Дзв., Велеўшчына Леп. Гані нёсак у куратнік — урэмя ўжо. Ілава Шум. Купіла нясуху на базары, а яна саўсем ніякая аказалась — несціся не хочыць. Мікалаева Шум.
НЯЎДАЧАНЬКА ж., перан., памянш. Няўдачніца; няўдалая, няўмелая жонка. A знайшоў жа мой сын няўдачаньку i жывець з ей. Дуброўна. Параўн. нягегліца.
НЯЎДОБА ж. Няўдобіца. Зімля там — адна няўдоба. Станіславова Дубр.
НЯЎДОБАВЫ прым. Неўрадлівы. Няўдобавыя землі пры Советах крэсцьянам раздавалi. Замасточча Віц.
НЯЎДОБІЦА аг. абразл. 1. Нязграбны, няспрытны, непаваротлівы чалавек; няўклюда. Чаго ты ходзіш, як няўдобіца? Косарава Глыб. Параўн. нявывалака ў 3 знач., нязграбнік, нязграба, незграбэйла. 2. Няўмелы чалавек; няўмека, недалуга. Табе штo ні дай здзелаць, ты ўсюды будзіш няўдобіца. Быцава Беш. Мужыка трэба выбіраць з умом, а то пападзецца якая няўдобіца. Слабадзішча Лёзн. Параўн. негалда, недалэнга, незграбэйла, нідалэнга ў 2 знач., нявывапака, нягеглік, нягегліца, нязграба, нязграбнік, няздэба, няўдуда ў 2 знач.
НЯЎДУДА аг., абразл. Няўмелы, ні да чаго не здатны чалавек; няўмека, недалуга. Hi дачка ў мяне, a няўдуда нейкая — нічога зрабіць не можа. Арэхаўск Арш. Параўн. негалда, недалэнга, незграбэйла,
5 👁