Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
НЯЖ гл. НЯГО НЯЗВОДНЫ прым. Які не зводзіцца, пастаянна прысутнічае. Яйкі ў нас заўсёды на стаде, бо куры ў хазяйстві нязводныя. Іванск Чаш. НЯЗГАРАК м. Галавешка. Пасля пратопкі печы застаецца нескалька нязгаркаў. Звёздная Арш. НЯЗГОДНА прым. Нягодная, невартая. Нікуды нязгодна такая работа. Ляхаўка Дубр. НЯЗГРАБШК м., НЯЗГРАб А, НЕЗГРАБЭЙЛА аг., абразл. Няспрытны, няўмелы, нязграбны чалавек; няўклюда, недалуга. Во ўжо нязграбнік дзе! Задроўе Арш. Да гэтай нязграбы лети не звяртаща: яна як зробіць, дык хоцъ стой хоцъ падай. Марынцы Чаш. 3 такім нязграбам жыцъ - век дома нічога не будзець. Сабалі Чаш. Што ж ты робіш, незграбэйла?! Альхоўцы Шарк. Параўн. недалэнга, нідалэнга ў 2 знач., нёгалда, нявывалака ў 2 i 3 знач., нягёглік, нягёгліца, няздэба, няўдобіца ў 1 i 2 знач., няўдуда. НЯЗГРАЙСТВА н., экспр. Беспарадак, адсутнасць парадку. Мая першая жонка нязграйства не любіла, кожную нядзелю ў хаце чысціла. Заслонаўка Арш. НЯЗДЭБА аг., абразл. Някемлівы, няўмелы чалавек; недарэка, недалуга. Звязалася з няздэбай такім i жызнь пражыла. Будзілава Чаш. Параўн. нёгалда, недалэнга, нідалэнга ў 2 знач., нявывалака ў 2 знач., нягёглік, нягёглща, нязграба, нязграбнік, незграбэйла, няўддбіца ў 2 знач., няўдуда. НЯЗЛОМШК м., экспр. Нязломны, стойкі чалавек. Твой мужык такіўжо нязлдмнік. Бельнякі Чаш. НЯЗНАНА гл. НІЗНАМА НЯЙНАЧЫ прысл. Няйначай; напэўна. На гэты кажух пайшло няйначы як тры аўчынкі. Пустаселле Докш. НЯКЛЕПІСТА прысл. Непрыстойна, няёмка. Няклёпіста атрымалася - нарабіў сын праблем. Труды Пол. НЯЛАД м. Нязгода, разлад. У маіх маладых нялад у сямЧ. Баршчоўка Віц. НЯЛЮБЬІ прым. Непрыгожы. Нялюбая, a мальцаў колькі маець. Мікіціха Шум. Параўн. няпёкны, некарысны, ніладны. НЯМТУР, НЯМЧУР, НЯМТУРНІК ж, экспр. 1. Нямы чалавек. Наш сынок - бедолага, немчурдм нарадзіўся. Вераб'і Пол. Глянь, нямчур на дарозе. Камайск Докш. За маімі табе нечага глядзецъ, луччы свайго нямтурніка глядзі. Выхадцы Лёзн. Параўн. немак. 2. перан. Маўклівы чалавек. Што ты маўчыш, як нямтур які? Сабалі Чаш. Нямчур нейкі: з ім гаворыш, а ён стаіць як воды ў рот набраўшы. Запруддзе Глыб. Наш нямчур сёння разгаварыўся. Мілашова Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі, нямтўр, нямтўрніка, нямчўр, няўдббіца, няўдўда
8 👁
 ◀  / 359  ▶